Дадаць навіну
Пятніца, 24 лістапада 2017, 17:18

У Слоніме распачаўся працэс над хлопцам, які забіў сваіх бабулю і дзядулю

Аляксандр Грудзько ў судзе

Слонімскі скульптар Леанід Богдан і ягоная жонка Тамара былі забітыя ў канцы красавіка. Іх унуку Аляксандру Грудзько на момант учынення злачынства было 17 гадоў, піша “Свабода”.

Вядома, што Аляксандр Грудзько жыў разам з бабай і дзедам у Слоніме, паколькі ягоная маці жыве ў Арабскіх Эміратах, а бацька ў Мінску. Аляксандр пасля злачынства сам прызнаўся ў ім. Ён расказаў міліцыі, што канфлікт пачаўся праз тое, што яны знайшлі ў яго электронную цыгарэту і падумалі, што гэта наркотык. Гэта выклікала гнеў унука, і ён узяў у рукі нож і металёвы шуфлік.

Дзед яшчэ быў жывы і прасіў выклікаць «хуткую», але ўнук прынёс сякеру і дабіў яго.

Пасля гэтага хлопец прыйшоў у царкву і ва ўсім прызнаўся святару. Аляксандр Грудзько абвінавачваецца ва ўчыненні забойства, прадугледжанага пп. 6, 8, 16, ч. 2 артыкулу 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю).

Леанід Богдан быў вядомым у Слоніме скульптарам.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: