Дадаць навіну
Пятніца, 24 лістапада 2017, 17:17

У Беларусі 11 кастрычніка цалкам адключаць тэле- і радыёвяшчанне

У сувязі з правядзеннем прафілактычных работ днём 11 кастрычніка будзе адсутнічаць эфірная трансляцыя ўсіх тэлевізійных і гукавых праграм. Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на прэс-службу Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Чытайце яшчэ:  "Белтэлекам" перадумаў адключаць тэле- і радыёвяшчанне 11 кастрычніка

«У адпаведнасці з графікамі правядзення тэхнічнага абслугоўвання тэлевізійнага і радыёвяшчальнага перадаючага абсталявання на аб’ектах РУП “Белтэлекам” 11 кастрычніка па ўзгадненні з тэлерадыёкампаніямі будуць праводзіцца прафілактычныя работы на перадаючым, электрасілавым абсталяванні і антэнна-мачтавых збудаваннях з прыпыненнем эфірнай трансляцыі тэлевізійных і гукавых праграм», – гаворыцца ў паведамленні.

Эфірная трансляцыя ўсіх тэлевізійных і гукавых праграм будзе адсутнічаць з 09.00 да 15.00 гадзін.

Вялікая планавая тэхнічная прафілактыка на беларускіх тэлеканалах і радыёстанцыях праводзіцца двойчы на ​​год. Дадзеныя работы накіраваныя на паляпшэнне якасці трансляцыі і своечасовае выяўленне магчымых недахопаў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: