Дадаць навіну
Пятніца, 24 лістапада 2017, 17:19

“Белтэлекам” перадумаў адключаць тэле- і радыёвяшчанне 11 кастрычніка

На 11 кастрычніка па ўсёй Беларусі быў запланаваны перапынак у працы эфірнага тэлебачання і радыё. Пазней высветлілася, што вяшчанне ў гэты дзень усе ж такі працягнецца ў звыклым рэжыме, паведамляе TUT.BY.

Прыпыніць эфір планавалі з 9 да 15 гадзін. Гэта было трэба для тэхнічнага абслугоўвання тэлевізійнага і радыёвяшчальнага абсталявання на аб’ектах РУП «Белтэлекам».

Раніцай навіна аб часовым адключэнні тэлебачання і радыё з’явілася на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Днём навіна на сайце ведамства апынулася недаступнай.

Пазней стала вядома, што прафілактыка перанесена на нявызначаны тэрмін.

«Работы пройдуць у адпаведнасці са ступенню гатоўнасці сетак», – пракаментаваў Вадзім Шайбакоў, намеснік генеральнага дырэктара РУП “Белтэлекам” па тэхнічных пытаннях. Паводле яго слоў, інфармацыя пра прафілактыку 11 кастрычніка з’явілася памылкова.

У прэс-службе АНТ распавялі, што перадачы 11 кастрычніка будуць выходзіць у эфір, хоць у праграме і паказаная тэхнічная прафілактыка. Да прыкладу, у гэты дзень гледачы тэлеканала змогуць убачыць перадачы «Жыць здорава!», «Модны прысуд» і «Давай пажэнімся!».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: