Сабака Фрося і яе аўтарка. Першая кніжка з ілюстрацыямі гродзенскай мастачкі Іны Папаратнай пабачыла свет

Летась гродзенская мастачка Іна Папаратная перамагла ў конкурсе ілюстратараў дзіцячых кніг, а сёлета ў кастрычніку з’явілася першая кніжка з яе ілюстрацыямі «Собака Фрося и ее люди» Святланы Лаўровай. «Мая першая кніжка! Яшчэ вачамі не бачыла і рукамі не кранала! Вельмі радасна і нечакана. Хаця і чакана» — пісала Іна ў ў сацсетках 2 кастрычніка. Пра сабаку Фросю і ды іншыя змены ў творчым жыцці Іна расказала Hrodna.life

Перамога ў конкурсе «Новая детская книга» застала Іну на вялікім тэрміне цяжарнасці і дала права праілюстраваць адну з кніжак выдавецтва «Росмен». Такім чынам, ад лістапада чакала Іна адразу дваіх — уласнае чацвёртае дзіцятка і героя кнігі, жыццё каторага трэба было намаляваць.

[irp posts="3230″ name=" Карцінкі", што прынеслі гродзенскай мастачцы перамогу, можна пабачыць у «Кронане""]

Дачушка з’явілася на свет ў снежні. Мама-мастачка падзялілася яе ўласнаручна намаляваным партрэтам.

«Знаёмцеся. Наша Анютка. Есць і спіць. Спіць і есць. Мы ўсе цябе вельмі любім і даражым вельмі»
Другая гераіня гэтага года — сабака Фрося, мільгнула ў стужцы Іны ўжо ў маі.
«У выдавецтве запыталі, якія кнігі мне б хацелася ілюстраваць, якія тэмы мне блізкія. Паслухалі - і прапанавалі намаляваць Фросю»
«У кнізе класна, ярка апісана гэтая сабачка: ёй жыць цікава, а нават калі сумна, яна ўсё роўна, хоць і мімаволі знойдзе прыгоды. Знешні выгляд пароды басет вельмі асаблівы, выразны — хаця трохі сумны. Але для Фросі аказалася нескладана дамаляваць ўсмешку.»
Ілюстрацыя са старонкі ozon.ru
Сакрэт таго, што з чатырма дзецьмі ўдаецца яшчэ і працаваць, вельмі просты, мяркуе Іна. «Мне заўжды дапамагае і падтрымлівае муж. І я вельмі шчаслівая».

Калі Іна малявала кнігу пра Фросю, перад сном чытала аб прыгодах сабачкі сваім дзецям. Ім падабалася, смяяліся.

-А пакажы карцінкі - прасілі малыя

-Тут карцінак яшчэ няма, я іх толькі малюю — адказвала мама.

І вось зараз, напачатку кастрычніка, кніга пабачыла свет.

«Першая кніга для мяне — падзея асаблівая. Дасведчаныя ілюстратары кажуць, што гэта наогул цуд — трымаць у руках уласную выдадзеную кнігу. Вядома, прызнанне ў асяроддзі ілюстратараў і проста гледачоў - гэта таксама вельмі важна. Добрыя словы, пахвала, зваротная сувязь — гэта ж наогул „ежа“ мастака».

З ілюстраваннем дзіцячых кніг, мяркуе Іна, яна знайшла сваю сцежку ў творчасці. «Яшчэ калі закончвала каледж мастацтваў, то малявала ілюстрацыі да кніг. Нават дыпломнай працай былі ілюстрацыі да „Хронік Нарніі“. Таму магу сказаць дакладна — кніга і ўсё, што з ёй звязана — адназначна маё.»

Зараз Іна супрацоўнічае яшчэ і з дзіцячым часопісам «Крынічка» ды малюе ілюстрацыі для календара на наступны год.

Што да кніжкі, то яна хутка з’явіцца і ў гродзенскіх кніжных крамах, каторыя сочаць за навінкамі выдавецтва. Іна ўжо атрымала прапанову правесці ў адной з іх аўтограф-сесію. Застаецца толькі дачакацца, каб «Сабака Фрося і яе людзі» даехалі да Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024