Дзень нараджэння бонсцікаў адсвяткавалі ў Гродне

Ураджай не толькі садавіны і гародніны, але і новых бонсцікаў прынесла сёлетняя восень. Героі з новай калекцыі з’явіліся акурат да гадавіны існавання першых бонсцікаў. Святкаванне дня народзінаў прыхадняў з планеты Банітрон-24 прайшло 30 верасня адразу ў некалькіх абласных цэнтрах — у тым ліку і ў Гродне.

Гасцей свята чакалі роставыя лялькі-бонсцікі, мульцікі, песні і танцы. Можна было памаляваць, зрабіць бонсцік-сэлфі ці напісаць свае віншаванні для імяніннікаў-бонсцікаў.

Геліевыя шарыкі, аквагрым і добрае надвор’е спрыялі святу.

Удзельнікі імпрэзы пазнаёміліся з героямі новай калекцыі і даведаліся, чаму яны будуць вучыць дзяцей. Аказваецца, імёны новых бонсцікаў сугучныя з англійскімі назвамі садавіны і гародніны. Такім чынам восеньскія прыліпалы дапамогуць засвоіць новыя словы гуляючы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024