«Анатомію цела» і «Рэтра-сукенку» пакажуць на выставе да Дня сталых людзей

Міжнародны дзень сталых людзей адзначаецца 1 кастрычніка з 1991 года. Па ўсім свеце ў гэты дзень адбываюцца розныя мерапрыемствы і імпрэзы, якія звяртаюць увагу на стан сталых людзей у грамадстве.

У Гродна ў гэты дзень адкрыецца выстава, арганізаваная ўдзельнікамі праграмы «Універсітэт Залатога Веку». Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную, сацыяльную актывізацыю і адстойванне іх інтэрэсаў.

На выставе будуць прадстаўлены два творчыя фотапраекты — «РэтраСукенка» і «Анатомія цела», у якіх бралі ўдзел студэнткі, выкладчыцы і валанцёркі праграмы УЗВ.

Гераіні першай выставы — маладыя гродзенкі, якія сфатаграфаваліся ў сукенках, якія прынеслі сталыя людзі (у тым ліку слухачкі УЗВ). Гераінямі «Анатоміі цела» сталі ўжо самі слухачкі «Універсітэту Залатога Веку».

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 1 кастрычніка 2017 у 12.00 у «Цэнтры гарадскога жыцця» (вул. Савецкая, 3). Уваход вольны. Наведаць выставу можна да 10 кастрычніка з 10.00 да 17.00.


Праграма «Універсітэт Залатога Веку» была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г. Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сектар». З 2015 г. праграма рэалізуецца сумесна з прыватнай установай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024