Горад

На Алеі кіно ў Гродне з’явіліся фільмы, якіх у горадзе не здымалі

Да дня гораду, які святкаваўся 23 верасня, гродзенскія чыноўнікі ўрачыста адкрылі кінаалею на Савецкай вуліцы ля былога кінатэатру «Гродна». Паводле задумы, кожная гранітная пліта мае сімвалізаваць фільм, які здымаўся ў Гродне. Атрымліваецца амаль галівудская алея зорак.

Агулам плітаў зараз восем, але ў перспектыве лічбу плануюць дагнаць да дванаццаці. Натхняльнікам ідэі выступіў блізкі да гарвыканкаму кіраўнік фотаклубу «Гродна» Аляксандр Ласмінскі, які ўжо ахрысціў Гродна «беларускай кінасталіцай». Задума, на першы погляд, цудоўная і нетрывіяльная, але і тут знайшліся свае падводныя камяні.

[irp posts="34 585″ name="На гродзенскай Алеі кіно ўсталёўваюць новыя памятныя пліты"]

«Хрыстос прызямліўся… у Крыму»

«Акрамя „Белых Росаў“ і „Я родам з дзяцінства“, рэшта фільмаў наагул не цягнуць на высокі гатунак, дык чым хваліцца? — задаецца пытаннем гісторык і краязнавец Ян Лялевіч. — Гэта не той узровень, каб дэманстраваць турыстам, што яны тут здымаліся. Але добра, каб яны наагул тут здымаліся! З васьмі прадстаўленых фільмаў у Гродне часткова ці поўнасцю здымаліся ўсяго чатыры».

Няўжо чыноўнікі ад культуры гэтак наблыталі? Лялевіч прыводзіць аргументы па кожнаму з фільмаў.

«Раскіданае гняздо» — цудоўны фільм паводле твору Купалы, але гарадскіх сценаў у кадры няма ў прынцыпе. Ёсць невядомы маёнтак, дзе разварочваецца адна са сцэнаў, рэшта — сялянскія хаты ды вясковыя ландшафты. А як інакш? Купала ж акурат вёску апісваў. Ніякага вялікага гораду, і Гродна ў прыватнасці, у фільме няма.

Уладзімір Гасцюхін і Мікалай Яроменка ў фільме «Сын за бацьку», які здымаўся ў Мінску
«Сын за бацьку» — можна дапусціць, што кінагрупа сапраўды прыязджала ў Гродна ды нешта здымала ў раёне колішняга рэстарану «Зубр», найхутчэй, пробнікі для кінашэрагу. Збольшага ж цалкам адназначна, што фільм здымаўся ў Мінску і Заслаўі. Прынамсі ў аўтарскай версіі стужкі - Гродна няма.

«У жніўні 44-га» — фільм, пра які чамусьці ўсе кажуць як пра адзін з «гродзенскіх». Фільм здымаўся ў Мінску (маляўнічы спуск на вул. Герцэна) і Слоніме. У стужцы ёсць загадкавыя кадры пагоні на машынах у нейкім горадзе, але гродзенскага ландшафту знаўцы і там не заўважылі.

«Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Кадр з фільму

«Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — тут ад сапраўднага Гродна ёсць прынамсі назва, узятая ад агульнавядомага раману Караткевіча, але больш… нічога. Фільм здымаўся ў Крыму. Таксама былі выкарыстаныя кадры прыроды Беларусі, але зусім не гарадскія краявіды.

«Казаць пра Гродна, як пра „сталіцу беларускага кіно“ — гэта кіч»

«Сапраўды гродзенскія фільмы, па якіх можна прачытаць архітэктуру і атмасферу гораду — гэта „Белыя Росы“, „Мяне завуць Арлекіна“, з нацяжкай „Міколка-паравоз“ ды „Я родам з дзяцінства“, які здымалі ў нас ды ў Смаленску. „Сляды апосталаў“, па-шчырасці і згадваць не хочацца праз нізкую якасць фільму», — лічыць Лялевіч.

Гранітныя пліты з назвамі фільмаў на кінаалеі
З фільмамі, якія яшчэ маюць трапіць на кінаалею ў перспектыве, не менш цікава. Якія зорныя пліты маюць з’явіцца ў цэнтры гораду наступнымі?

«Ясь і Яніна», фільм, які здымаўся з удзелам «Песняроў». Але зноў жа — дзе? У вёсцы Верцялішкі пад Гродна ды… у Гомелі (прычал на Сожы). Ніякіх краявідаў з гораду над Нёмнам няма.

Фільм «Анюціна дарога» прысвечаны таму, як беларускія сяляне падтрымалі Кастрычніцкую рэвалюцыю, зняты, як кажуць, у лепшых традыцыях сацрэалізму. У стужцы на працягу некалькіх імгненняў мільгае стары гарадзенскі вакзал і… усё. Большасць кадраў з мураванымі будынкамі здымаліся ў Маламажэйкаўскім раёне.

«Мне падаецца, што Мінск куды больш заслугоўваў бы званне „беларускага Галівуду“, хаця б па колькасці рэжысёраў, якіх ён прыцягвае: ад усім вядомых творцаў да стваральнікаў расейскіх серыялаў. А казаць пра Гродна, як пра „сталіцу беларускага кіно“ — гэта кіч, перацягванне цалкам непатрэбнай коўдры. Трэба сябе не паважаць, каб 1,5-гадзінныя фільмы, дзе ёсць 1−2 хвіліны твайго гораду, рабіць нейкімі фетышамі», — рэзюмуе Лялевіч.

Шэраг апошніх фільмаў, якія сапраўды здымаліся ў Гродне, чамусьці, прысвечаныя выключна ІІ Сусветнай вайне. Гэта «Дняпроўскі рубеж» (дзе Горадня апынулася Магілёвам), «Бабін яр» (адпаведна — Кіевам), вышэйзгаданыя «Сляды апосталаў» (Берлінам). Такім чынам сам горад у лепшым выпадку фігуруе ў якасці дэкарацыяў для постсавецкіх батальных фільмаў на адну і тую ж тэматыку.


Современный ритм жизни подразумевает наличие передвижного средства практически у каждого человека. Но иногда, в силу ряда причин, он отсутствует вообще, или во время поездок. Тогда вам нужен прокат автомобиля, который вы можете забронировать на сайте https://avtoprokatalmaty.kz. С водителем или без.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024