Што прынёс 9-ы дзень пошукаў дзіцяці ў Белавежскай пушчы

У Белавежскай пушчы 9-ы дзень працягваюцца пошукі Максіма Мархалюка, які прапаў у суботу, 16 верасня, піша TUT.BY.

У мінулую суботу быў абвешчаны агульны збор усіх пошукава-выратавальных атрадаў Беларусі: у краіне прайшла самая вялікая пошукавая аперацыя ў сучаснай гісторыі, у пошуках дзіцяці прымалі ўдзел больш за дзве тысячы чалавек.

Увечары ў нядзелю мы датэлефанаваліся да камандзіра пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» Сяргея Коўгана, каб даведацца,
што прынёс 9-ы дзень пошукаў.

– Нічога. На жаль, ніякіх новых слядоў Максіма ў выходныя не знойдзена. Квадрат пошукаў пашыраны, каля 300-400 чалавек да гэтага часу (па стане на 18.00 – заўвага TUT.BY) знаходзяцца ў лесе. Астатнія валанцёры паволі згортваюцца і ў большасці раз’язджаюцца па дамах – заўтра будні дзень, людзям на працу.

Учора і сёння людзей карміла палявая кухня Міністэрства абароны, дзякуй ім за гэта, – кажа Сяргей.

Гэтай ноччу над пушчай, як і раней, будуць працаваць беспілотнікі і верталёты МНС з цеплавізарамі – людзей у лес у мэтах іх уласнай бяспекі не пусцяць.

– Некаторыя валанцёры застаюцца тут для працягу пошукаў заўтра, магчыма, прыбудуць новыя. Заўтра, у панядзелак 25 верасня, збор добраахвотнікаў у 8.00 каля выканкаму ў вёсцы Новы Двор, – паведаміў камандзір «Анёла».

Пошукі працягваюцца.

Што прынёс 9-ы дзень пошукаў дзіцяці ў Белавежскай пушчы

Нагадаем, хлопчык знік у Белавежскай пушчы ўвечары ў мінулую суботу. Каля 20.00 хлопчык з’ехаў на ровары ў бок лесу каля вёскі Новы Двор і знік. Міліцыянты знайшлі ў лесе ровар дзіцяці.

Міліцыя просіць усіх, хто можа ведаць пра месцазнаходжанне хлопчыка, паведаміць па тэлефонах: 8 033 688-62-50, 8 029 572-30-12 8 015 133-32-82 альбо патэлефанаваць у бліжэйшае аддзяленне міліцыі па тэл. 102.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: