Горад

«Захоўваць непаўторнае аблічча горада». Гродна адзначае 889-годдзе

Святкаванне Дня горада 23 верасня пачалося на плошчы Леніна. Там кiраўнiцтва вобласці і горада выступіла з віншавальнай прамовай да гродзенцаў, а таксама ўзнагародзіла лепшых работнікаў горада.

Сярод лепшых работнікаў - прадстаўнікі самых звычайных прафесій, ад будаўнікоў да паштальёнаў. Яны атрымалі ганаровыя граматы. Таксама ў пачатку святкавання павіншавалі гродзенцаў, чыімі імёнамі папоўнілася Кніга славы горада. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой выдаў пасведчанні тром жыхарам: ганароваму настаўніку Беларусі, ветэрану ВАВ Антаніне Забнiнскай, кіраўніку прадпрыемства «Конте СПА» Валянціну Байко і кіраўніку прадпрыемства «Молочный мир» Марыне Анікеевай.

[irp posts="34 808″ name="Новая магістраль, АЗС, амбулаторыя і жылы дом. Напярэдадні дня горада ў Гродне адкрылі новыя аб’екты"]

З віншаваннямі выступіў і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, які адзначыў каштоўнасць горада і яго захавання для нашчадкаў.

Cтаршыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў выступае перад гродзенцамi
«Наш горад мае вялікую шматвяковую гісторыю і за свае 889 гадоў ён выпрабаваў многае, — адзначае Уладзімір Краўцоў. — Тут былі гістарычныя падзеі, якія дапамагалі развівацца і квітнець гэтаму гораду. Але разам з тым былі і цяжкія часы, калі нападалі на нас ворагі і разбуралі горад. Але нашых продкаў заўсёды адрознівала працавітасць і вера, дзякуючы гэтаму горад аднаўляўся пасля разбурэнняў.

Сёння мы павінны быць удзячнымі лёсу, што да нашых часоў захаваліся ўнікальныя будынкі, якія нагадваюць нам аб гісторыі. I мы павінны прымаць усе меры, каб захаваць нашу прыгожую спадчыну і перадаць нашым нашчадкам. Мы павінны захоўваць непаўторнае аблічча нашага горада, які адрознівае яго ад усіх іншых гарадоў нашай краіны».

Свята адбываецца на некалькіх пляцоўках горада: у парку Жылібера, на плошчы Тызенгаўза, на плошчы Ленiна — там праходзіць выстава тэхнікі «Амкадор», а на плошчы Савецкай размясціўся кірмаш сыру. Гулянні ў цэнтры горада працягнуцца да ночы. Завершыцца святкаванне Дня горада салютам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024