Горад

Новая магістраль, АЗС, амбулаторыя і жылы дом. Напярэдадні дня горада ў Гродне адкрылі новыя аб’екты

Кіраўніцтва горада на чале са старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем 21 верасня распачало так званы марафон адкрыццяў розных аб’ектаў у Гродне, прымеркаваны да 889-годдзя горада. Адкрылі шасціпалосную магістраль, якая злучыла з горадам мікрараён Альшанка. Там жа адкрылі новую запраўку і амбулаторыю для дарослых. А ў мікрараёне «Калбасіно» ўрачыста адкрылі шматпавярховы дом, які быў пабудаваны без прыцягнення льготных крэдытаў.

Шасціпалосная магістраль будзе насіць імя Героя Савецкага Саюза Івана Лебедзева. На яе будаўніцтва сышло каля чатырох гадоў і 21 млн рублёў. Грошы вылучыў абласны і рэспубліканскі бюджэты.

Каля магістралі пабудавалі сучасную аўтазаправачную станцыю — першую ў маладым мікрараёне.

«Да святкавання 889-годдзя Гродна ў нас прымеркавана адкрыццё шматлікіх аб’ектаў. Можна сказаць, у нас пачаўся такі марафон, — распавядае старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой. — Усё гэта робіцца для людзей. Карыстаючыся выпадкам, я хацеў бы павіншаваць, а таксама падзякаваць гараджанам за тое, што здолелі здаць важныя аб’екты напярэдадні Дня горада. У далейшых планах пусціць па новай дарозе бескантактавыя тралейбусы».

Пасля кіраўніцтва горада адправілася ў сам мікрараён Альшанка, дзе ў адной з новабудоўляў адкрылі амбулаторыю для дарослых. Плануецца, што яна ахопіць каля 15 тысяч чалавек. Амбулаторыя разлічана на 70 наведванняў у дзень. У бліжэйшы час у новую ўстанову завязуць частку абсталявання і ўжо 1 лістапада амбулаторыя будзе гатовая да прыёму першых пацыентаў.

Насельніцтва Альшанкі зараз складае каля 27 тысяч чалавек. Кіраўніцтва горада паабяцала пабудаваць цэлую паліклініку, калі колькасць жыхароў раёна перавысіць 40 тысяч.

Апошнім аб’ектам, які быў адкрыты 21 верасня, стаў шматкватэрны дом у мікрараёне «Калбасiно». Гэта першы ў Беларусі шматпавярховы дом, пабудаваны без прыцягнення ільготных крэдытаў. Яго збудавалі прыблізна за 8 месяцаў. Старшыня гарвыканкама на адкрыццi падзякаваў будаўнікам і ўручыў ключы першым жыхарам.

«Падарункі мы падрыхтавалі не толькі мікрараёну Альшанка і Калбасiно. У бліжэйшы час адкрыем цэнтр „Амкадор“ з дарожнай тэхнікай. Такі цэнтр гораду быў неабходны. Таксама 22 верасня мы адкрыем футбольную пляцоўку са штучным пакрыццём у Каложскім парку. Яна будзе даступная не толькі спартсменам, але і для ўсiх жадаючых», — распавёў Мечыслаў Гой.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024