Здароўе і спорт

Кубак Салея: У першым паўфінальным матчы «Нёман» на выездзе абыграў «Юнацтва»

У аўторак 19 верасня ў Мінску прайшоў першы матч паўфіналу Кубка Руслана Салея паміж «Юнацтвам» і «Нёманам». У сур’ёзным паядынку гродзенская каманда здолела вырваць перамогу ў мінчан і выйсці наперад у серыі.

Супернiкi за матч здолелі забіць 10 шайбаў і па чарзе даганялі адзін аднаго. Але ў заключнай дваццаціхвілінцы камандзе Сяргея Пушкова атрымалася ўсё-такі павялічыць перавагу ў дзве шайбы, з чым «Юнацтва» справіцца ўжо не магла.

«Юнацтва» — «Нёман» 4:6 (2:3, 0:1, 2:2)

галы:
12.33 1:0 — Уолтерс (Кашкар, Антонаў)
13.02 1:1 — Кліменка (Багданоўскі)
13.57 2:1 — Претнар (Развадоўскі)
17.43 2:2 — Стэфановіч (Пасют)
18.08 2:3 — Кліменка
21.25 2:4 — Дарафееў
45.04 3:4 — Кашкар (Макрыцкі, Уолтерс)
50.03 3:5 — Ляўша (мен.)
53.01 4:5 — Парфеявец (Туркін, — бол.)
58.48 4:6 — Рэмезаў (Баярчук, Жыдкіх)

Сяргей Пушкоў пасля матчу адзначыў, што яго камандзе трэба дапрацоўваць у абароне.

«Каманды правялі добры матч, гулялі ў атакуючы хакей. Таму было столькі закінута шайбаў. Мы вельмі добра рэалізоўвалі моманты і нядрэнна абараняліся, калі гэта было патрэбна. Але галы былі, значыць, трэба яшчэ дапрацоўваць у абароне, каб не было столькі забіта ў нашы вароты. Добра, што мы ў гэтым матчы забілі больш».
Лік у серыі (да 2-ух перамог): «Юнацтва» — «Нёман» 0:1

Сустрэча ў адказ паміж камандамі пройдзе 26 верасня ў Гродне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024