Месца сустрэчы змяніць нельга: Hrodna Media Room запрашае

У Гродне пачынае працу гарадзенскі MediaRoom — сталае месца сустрэч з вядомымі журналістамі і вядомымі блогерамі, людзьмі, якія ўплываюць на беларускую інфармацыйную прастору.

Першая сустрэча-дыскусія адбудзецца 19 верасня. Госцем стане вядомы журналіст, палітолаг, медыякансультант Аляксандр Фядута. Тэма сустрэчы: «Дэвальвацыя ведаў, адукацыі і з імі чалавека: што ў такой сітуацыі выратуе беларусаў?»

Адказ на гэта пытанне ўдзельнікі сустрэчы паспрабуюць знайсці 19 верасня, у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3).

Пачатак: у 18.30, уваход вольны.

Hrodna Media Room адкрыты для ўсіх, хто цікавіцца і займаецца журналістыкай. Сустрэчы з цікавымі людзьмі, дыскусіі на вострыя тэмы, конкурсы, выставы і магчымасці павучыцца ў прафесіяналаў - кожны знойдзе тут нешта на свой густ. Сачыць за навінамі Hrodna Media Room можна на адмыслова створанай старонцы ў Фэйсбуку

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024