Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 11:54

«Трэба менш злавацца і нервавацца». ЗЛЖ, умеранасць і пазітыўныя думкі Уладзіміра Краўцова

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў кожны дзень займаецца фізкультурай і шмат ходзіць пешшу па горадзе. GO.TUT.BY сустрэў чыноўніка на велапрабегу на Аўгустоўскім канале і распытаў пра яго здаровыя звычкі.

У маладосці я сур’ёзна займаўся лыжамі. Быў нават першы разрад па гэтым відзе спорту. І зараз, калі выпадае снег, з задавальненнем катаюся. Яшчэ ў вольны час люблю плаваць, зімой ныраю ў палонку. Не супраць пакруціць і педалі ровара. Дарэчы, праехаў уздоўж усяго Аўгустоўскага канала.

Люблю многія віды спорту, асабліва камандныя. Сам я гуляў па маладосці ў хакей. Цяпер з-за занятасці закінуў гэтую справу. Ды і ўзрост не той, таму крыху боязна. Але як глядач хаджу на спаборніцтвы і па хакеі, і па футболе, і па валейболе.

Я прыхільнік здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання. Тлустае, вэнджанае, салёнае, спіртное, газаванае — усяго павінна быць у меру. У ежы я сціплы. Вячэра — лёгкая. Часам магу абыйсціся і без яго. Выпіваю шмат вады, як раяць нашы лекары. Атрымліваецца каля трох літраў у дзень.

У фітнес-цэнтры не хаджу. І так падтрымліваю добрую форму. Тут усё проста: раніцай — фізкультура, увечары — фізкультура. Днём пры магчымасці імкнуся больш хадзіць па вуліцах як звычайны гараджанін. Рэцэпт добрай фізічнай формы просты — трэба больш рухацца і ведаць ва ўсім меру.

Здаровы лад жыцця — гэта не толькі спорт, гэта яшчэ і стаўленне да навакольнага свету. Трэба, каб у галаве было больш добрых думак, трэба менш злавацца і нервавацца. Гэта ўсё скарачае жыццё.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: