Дадаць навіну
Панядзелак, 25 чэрвеня 2018, 04:03

На канцэрт «Партызан-Рок» у Беластоку беларусы змогуць атрымаць гадавыя шэнгенскія візы бясплатна

Алесь Дзянісаў, гурт Dzieciuki

«Партызан-Рок» правядуць 28 кастрычніка ў Беластоку на сцэне «Лядовага Палаца». У 2017 годзе партызанскі музычны атрад будзе прадстаўлены украінскім гуртом «Гайдамакі», з боку Польшчы далучыцца калектыў Kult. Ад Беларусі ў фестывалі прымуць удзел Dzieciuki. Для беларускіх гледачоў, якія набылі квіток на канцэрт, арганізатары даюць магчымасць аформіць гадавую шэнгенскую візу бясплатна, піша TUT.BY.

Нагадаем, сумесны беларуска-польскі музычны праект «Партызан-Рок» быў створаны ў 2016 годзе ў падтрымку прагрэсіўнай моладзі, якая імкнецца развівацца, вучыцца, тварыць, ствараць нешта новае, гаварыць праўду, змагацца за свае правы, сваю гісторыю і сваю будучыню.

— «Партызан-Рок» — гэта сімвал барацьбы за свабоду, праект, які парушае моўныя межы, які аб’яднае краіны і пакаленні музыкай. Музыкай, якая дыхае вольным паветрам, — кажуць яго арганізатары.

Калі: 28 кастрычніка 2017 года, пачатак у 18.00 па мясцовым часе

Дзе: Польшча, Беласток, Лядовы палац / Lodowisko BOSiR (ul.11 Listopada 28)

Цана квіткоў: танцпол, асноўная цана — 60 рублёў, трыбуны — 65 рублёў

Для беларускіх гледачоў, якія набылі квіток на «Партызан-Рок», МЗС Польшчы абяцае бясплатныя гадавыя шэнгенскія візы.

Бясплатныя шэнгенскія візы тэрмінам на 1 год (мульцівізы): асобам да 25 гадоў (на момант падачы дакументаў у візавы цэнтр) — бясплатна. Асобам старэйшыя за 25 гадоў - 50% кошту консульскага збору.

Як атрымаць бясплатна шэнгенскую візу, чытайце на старонцы афармленне віз.

Па ўсіх пытаннях — +375 (25) 526−84−14.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: