Дадаць навіну
Нядзеля, 25 лютага 2018, 05:52

Прадаць нырку, каб выжыць? Для гераіні сюжэту на «Белсаце» збіраюць грошы

На платформе «Талака» зʼявіўся праект, які мае дапамагчы 47-гадовай жанчыне, якой чыноўнікі пагражалі забраць дзіця.

Пра гісторыю Алены з Іўеўскага раёну (Гродзенская вобл.) гледачам «Белсату» распавялі журналісты праграмы «Людскія справы».

«Людзі, прашу ў вас дапамогі! Не, не матэрыяльнай… Я прашу, можа хто падкажа, дзе можна прадаць нырку», — напісала ў сацсетках 47-гадовая Алена Куколь.

На грошы ад продажы ныркі Алена плануе памяняць праводку і падлогу ў хаце — каб адчапіліся органы апекі. 25 год яна выхоўвае сына-інваліда ў цяжкіх жыццёвых умовах. Муж сышоў, сказаўшы, што знойдзе маладую, якая здаровых народзіць. Пасля гэтага працаваць часу не было: жанчына жыве на дапамогу па догляду за дзіцём.

Мясцовыя чыноўнікі патрабуюць, каб Алена палепшыла свае жыллёвыя ўмовы за свае грошы, інакш дадуць штраф і пазбавяць бацькоўскіх правоў.

Закладальнікі праекту на «Талацэ» спадзяюцца сабраць да 10 тысячаў рублёў - гэтая сума ўказаная як мэта збору. Мінімальны ўнёсак, які можна зрабіць — 2 рублі.

У студзені з дапамогаю «Талакі» журналіст «Белсату» Зміцер Ягораў сабраў больш за 1,5 тысячы рублёў на патрэбы сляпога паэта Алеся Чобата, які таксама быў адным з герояў публікацый на belsat.eu.

Гэтую суму — нашмат большую, чымся закладалася, удалося сабраць цягам трох тыдняў.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: