Горад

Гарадская легенда аказалася праўдай! На Валковіча знайшлі часткі ваеннай тэхнікі часоў Другой cусветнай

Гісторыя з закапаным на Валковіча бронетранспарцёрам пацвердзілася. У сераду 6 верасня рабочая тэхніка выкапала некаторыя часткі ваеннай тэхнікі. Як мяркуецца, гэта часткі нямецкага БТРа часоў Другой Сусветнай вайны.

У канцы лiпеня на вуліцы Валковіча пачаўся дэмантаж старых пабудоў для будучага будаўніцтва двух дамоў для шматдзетных сем’яў. Паводле ўспамінаў былога ўладальніка дома № 17 Аляксандра Свідэрскага, а таксама іншых жыхароў вуліцы, у двары, дзе цяпер працуе тэхніка, закапаны нямецкі БТР часоў Другой сусветнай вайны. Будаўнікі пра легенду ведалi, але капаць не спяшалiся.

Толькi пасля перамоваў былога ўладальніка дома і журналістаў з рабочымі, было вырашана праверыць меркаванае месца.

Месца, дзе працавала тэхніка
У сераду, 6 верасня, рабочыя ў канцы працоўнага дня вырашылі капнуць у тым месцы, дзе паказваў Аляксандр. На глыбіні 1,5 метра паказалicя першыя знаходкі: тракi і колы ад ваеннай тэхнікі.

Экскаватаршчык быў вельмі здзіўлены і адразу сказаў, што гэта рэшткі нямецкай ваеннай тэхнікі.

«Дакладна не савецкая. Ніхто з рабочых не верыў, што ў зямлі можа быць нешта, але мы вырашылі праверыць. Раз капнуў - і рэальна натыкнуліся на жалеза. Вядома, не цэлы БТР, але відаць, што часткі ад ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны».

Ваенныя каскі часоў Другой сусветнай вайны
Акрамя частак тэхнікі працоўныя знайшлі дзве каскі - нямецкую і савецкую, некалькі рондляў i старыя бутэлькi.

Былы ўладальнік дома рады знаходкам і таму, што словы дзеда пацвердзіліся.

«Мне мала хто верыў, многія думалі, што з тэхнікай выдуманая гісторыя. Цяпер на душы стала лягчэй. Калі рабочыя больш капнуць, то, думаю, знойдуць і астатнія часткі. Магчыма, дзесьцi і частка кузава будзе», — распавёў Аляксандр.

Што будзе са знаходкамі - пакуль невядома. Ужо з’явіліся спецыялісты з Мінска, якія гатовыя забраць іх сабе і далей даследаваць тэрыторыю. Асобныя часткі старой ваеннай тэхнікі не прадстаўляюць вялікай каштоўнасці для гісторыі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024