Тэрыторыю былога гарбарнага завода на Гарнавых прапануюць інвестарам для будаўніцтва бізнес-цэнтра

У выніку зносу комплексу будынкаў былога гарбарнага завода вызваліцца амаль два гектара зямлі, піша «Гродзенская праўда».

На гэтым месцы планам дэталёвай планіроўкі вуліцы Савецкіх памежнікаў і прылеглых да яе тэрыторый прадугледжана ўзвядзенне грамадска-дзелавога комплексу, адзін з будынкаў якога — сяміпавярховы.

Калі гэтую тэрыторыю купіць інвестар, яму прапануюць пабудаваць аўтапаркоўку ля філармоніі

[irp posts="30 290″ name="Былы гарбарны завод на Гарнавых пайшоў пад знос"]

[irp posts="4772″ name="Фотарэпартаж: Як дажывае свае дні былы гродзенскі гарбарны завод"]

Гарбарны завод у занёманскай частцы горада быў узведзены ў 1924 годзе гродзенскім прадпрымальнікам Касоўскім. У тыя часы гэты завод быў перадавым прадпрыемствам горада з уласным генератарам электрычнасці і сучасным абсталяваннем для апрацоўкі скур — кадзямі для вымочвання, жорнамі для размолу дубовай кары, уласнай артэзіянскай скважынай.

Завод быў зачынены ў пачатку 2000-х.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024