Нямецкі Die Welt бачыць у Карце паляка пагрозу некантраляванай міграцыі ў Еўрасаюзe

Нямецкае выданне DIE WELT у сваёй публікацыі 19 жніўня раскрытыкавала Польшчу за выдачу карты паляка і тых прывілеяў, якія лёгка даюцца з гэтым дакументам яе уладальнікам. Паводле ацэнак аналітыкаў, картай паляка могуць абзавесціся да 1 мільёна чалавек з Усходу, у большасці з Беларусі і Украіны. Пакуль што з моманту ўвядзення карты ў 2008 годзе, яе выдалі для 200 тысяч, піша euroby.info.

Немцаў турбуе, што ў той час як іншыя мігранты вымушаныя чакаць гадамі і нават дзесяцігоддзямі, каб атрымаць статус грамадзян Еўрасаюза, уладальнікі карты паляка з былога СССР спачатку атрымліваюць магчымасць бясплатна ўладкавацца на вучобу і свабодна працаваць у Польшчы, а праз усяго 1 год пражывання атрымліваюць грамадзянства Еўрасаюза. Разам з грамадзянствам такія новыя грамадзяне ЕС атрымліваюць аўтаматычна права працаваць і жыць у любой краіне Еўропы, у прыватнасці Германіі.

На прыкладзе маладых рабят з Украіны і Беларусі, якія атрымалі карту паляка, распавядаецца, што фактычна карта паляка і яе прывілеі гэта толькі лайзека для атрымання ільгот ад Польшчы, як члена Еўрасаюза, а асноўная мэта большасці такіх людзей гэта пасля бясплатнай вучобы ў Польшчы і атрымання грамадзянства пераезд далей на Захад у пошуках яшчэ больш забяспечанага жыцця.

Для Нямеччыны такія асобы фактычна некантралюемыя мігранты, на якіх не разлічаны працоўны рынак Еўрасаюза. І калі 1 або 2 чалавекі гэта не праблема, то сотні тысяч ці мільён могуць істотна пахіснуць сітуацыю на рынку.

Па падліках польскіх экспертаў з існуючай тэндэнцыяй нараджальнасці і смяротнасці да 2050 году Польшчы спатрэбіцца яшчэ 5 мільёнаў чалавек працаздольнага ўзросту з-за межаў краіны, гэта пры ўмове, што не будзе масавага зыходу рабочых з Польшчы. Так, да прыкладу, з адкрыццём адзінага працоўнага рынку ў Еўрасаюзе амаль 2 млн. палякаў пакінула краіну пераехаўшы ў больш багатыя краіны ЕС.

Паводле euroby.info, немцы дарма панікуюць, бо паводле статыстыкі агучанай польскім консулам у Беларусі са 100 000 чалавек, што атрымалі карту па стане на сярэдзіну 2017 года, толькі 1% ​​адважыўся на пераезд у Польшчу і атрыманне там грамадзянства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024