Горад

На Дзень горада ў цэнтры Гродна плануюць адкрыць новы рэстаран «Правінцыя»

У пачатку верасня рабочыя прыбралі будаўнічую агароджу і паказалі гродзенцам абноўлены будынак па вуліцы Калючынскай, 16. На Дзень горада там запланавана адкрыццё рэстарана «Правінцыя».

Рэканструкцыя закінутага будынка канца XIX стагоддзя пачалася ў ліпені 2016 года. Заказчыкам выступіў «Агракамбінат Скідзельскі», які ў гэтым жа годзе і набыў стары дом. За час рэканструкцыі будынак істотна змяніў свой выгляд, але здолеў упісацца ў гістарычную забудову вуліцы Калючынскай.

Так выглядаў будынак на вуліцы Калючынскай, 16 да рэканструкцыі
Як і планавалася ў будынку адкрыецца рэстаран з трыма заламі: два вялікія і адзін маленькі. У будучыні можа з’явіцца і летняя тэраса.

Зараз працы на аб’екце вядуцца практычна кругласутачна — каб паспець адкрыць установу на Дзень горада, які ў гэтым годзе адзначаецца 23 верасня. Рабочыя распавядаюць, што знешнія працы ўсе выкананы, засталося старанна папрацаваць ўнутры.

Так паводле праекта павінны выглядае залы рэстарана:

Гістарычная даведка

Дом на вулiцы Калючынскай 16 пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. Да 2016 года аднапавярховы цагляны будынак мала змяніўся з часоў пабудовы, згублена была толькі яго дэкаратыўнае ўпрыгожванне. У 1903 годзе ў доме было агенцтва Паўночнага страхавога таварыства. У кастрычніку 1944 г. у будынку адкрылася кантора Прамбанка. У 50-я гады там прымала пацыентаў гарадская жаночая кансультацыя, а ў 80-я — зубапратэзнае аддзяленне абласной бальніцы. У 90-я гады дваровы фасад дома ўпрыгожыла фрэска з выявай вядомай гравюры Гродна XVI стагоддзя. Побач працавала папулярнае кафэ «Кронан».

Калючынская, 16. Як было i як стала

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024