Горад

Пакроўскі сабор запрашае на святкаванне Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя Беларускай Бібліі

У нядзелю 3 верасня Пакроўскі сабор запрашае гродзенцаў i гасцей горада на святкаванне Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя Беларускай Бібліі. Мерапрыемствы з нагоды свята пройдуць як на тэрыторыi сабора, так i каля гродзенскiх замкаў.

Святкаванне пачнецца ў 10:00 са служэння літургіі на беларускай мове ў саборы. Пасля ў
15:00 пачнецца чытанне на мове арыгінала акафіста «Пресладкому їмени Господа нашего Іісуса Хріста», складзенага Францыскам Скарынай. Чытанне адбудзецца на тэрыторыі Старога Замка на руінах Ніжняй замкавай царквы.

А асноўныя мерапрыемствы з нагоды свята пачнуцца ў 18:00 ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора. Там прайдзе прэзентацыя перакладу Новага Запавету на беларускую мову сінадальнай Біблійнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Таксама там пройдзе прэзентацыя друкарскага варштату Францыска Скарыны, адноўленага ў Шчучыне. Акрамя гэтага на мерапрыемстве чакаецца выступленне, як хора Свята-Пакроўскага сабору, так i гродзенскіх бардаў.

«Мы запрашаем усiх разам з намi адзначыць свята беларускага пiсьменства. — рапавядае айцец Павел Каспяровiч. — Акрамя ранiшняй лiтургii, мы будзем каля Нiжняй царквы на тэрыторыi замкаў чытаць малiтвы, ты самым аддадзім даніну павагі продкам. А вечарам гасцей свята будзе чакаць сапраўдны сюрпрыз — у актавай зале сабора мы пакажам як i на чым друкавалi ў часы Скарыны».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024