Білеты на цягнікі з Гродна ў Польшчу цяпер можна купіць праз інтэрнэт

Беларуская чыгунка адкрыла на сайце poezd.rw.by продаж квіткоў з электроннай рэгістрацыяй на ўсе транзітныя міжнародныя цягнікі, якія курсуюць у далёкае замежжа, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. Цяпер праз інтэрнэт можна набыць білеты ў тым ліку на цягнік з Гродна ў Кракаў.

Гэта значыць, набыты праз інтэрнэт квіток не трэба дадаткова афармляць у касе.

Пры пасадцы ў цягнік, на які дзейнічае электронная рэгістрацыя (пазначаны ЭР на сайце чыгункі), неабходна прад’явіць указаны ў замове дакумент, які сведчыць асобу пасажыра. А пры праездзе ў міжнародных цягніках дадаткова бланк электроннага білета, раздрукаваны на картцы паперы фармату А4.

Раней білет на міжнародны цягнік з Гродна можна было набыць толькі ў дзень паездкі за некалькі гадзін да адпраўлення, нагадвае euroby.info.

З адваротнага боку мяжы, у Беластоку, квіткі на цягнік прама да вакзала ў Беларусі па-ранейшаму можна набыць толькі у касах чыгуначных вакзалаў. Праз польскі сайт продажу чыгуначных білетаў магчымая купля толькі да апошняй польскай станцыі перад мяжой з Беларуссю.


Анлайн-сістэма продажу білетаў Беларускай чыгункі працягвае набіраць папулярнасць. У студзені-ліпені 2017 праз інтэрнэт было прададзена 1,176 млн білетаў, што на 28% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024