Фестываль на Аўгустоўскім канале адраджае традыцыі беларуска-польска-літоўскага памежжа

Больш за 60 музычных і танцавальных калектываў сабраў на Аўгустоўскім канале фестываль, што адраджае традыцыі беларуска-польска-літоўскага памежжа, піша БЕЛТА. 26 жніўня у Гродзенскім раёне ў 17-ы раз праходзіць рэгіянальны фестываль «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў». Яркае і самабытнае свята дружбы накіравана на падтрымку і развіццё беларускай, польскай і літоўскай нацыянальных культур, умацаванне і пашырэнне міжнародных культурных сувязяў, развіццё турызму.

Традыцыйна ён збірае творчыя калектывы з Беларусі і памежных рэгіёнаў Польшчы і Літвы. У гэтым годзе, напрыклад, на свята прыбылі прадстаўнікі літоўскага Лаздзіяя, польскіх Аўгустова і Беластока ды іншых населеных пунктаў.

«Гарадзеншчына заўсёды была адным з самых шматнацыянальных рэгіёнаў краіны. Вобласць знаходзіцца на скрыжаванні не толькі гандлёвых шляхоў, але і розных культур і традыцый. Нездарма ў нас у календары ўсіх святочных мерапрыемстваў нямала падзей, якія выхоўваюць культуру зносін і сяброўства паміж людзьмі розных нацыянальнасцеяў і рэлігій «, — сказаў на адкрыцці свята старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Ён адзначыў, што свята трох народаў на Аўгустоўскім становіцца ўсё больш аўтарытэтным і папулярным, збіраючы ўсё больш гасцей. Ды і прыехаць сюды становіцца прасцей, чаму спрыяе бязвізавы рэжым, які дзейнічае на тэрыторыі парку «Аўгустоўскі канал», нагадаў губернатар.

Пачаўся фестываль маляўнічым тэатралізаваным шэсцем. На галоўнай сцэне канцэрт давалі госці і гаспадары свята. Ўпершыню прайшоў на Аўгустоўскім канале і фестываль у фестывалі «Скарбы Гродзеншчыны», удзельнікі якога прадставілі аўтэнтычную беларускую творчасць. Традыцыйныя рамёствы, стравы нацыянальных прыгранічных кухняў дэманстравалі на падворках устаноў культуры Гродзенскага раёна. Для аматараў актыўнага адпачынку арганізавалі гульнявую зону, прапанаваўшы паспрабаваць сябе ў незвычайных спаборніцтвах — ад забегаў на хуткасць з каромыслам да стральбы па гліняных на гаршкі. У вячэрняй праграме фестывалю канцэрт маладзёжных калектываў вобласці і вядомых фолк-гуртоў. Завершыцца свята танцавальным open air.

Акрамя таго, сёння ў рамках фестывалю прайшоў велапрабег у падтрымку Мэтаў ўстойлівага развіцця ААН. Больш за 400 чалавек з 20 краін свету, сярод якіх міністры, дыпламаты, кіраўнікі прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, пераадолелі 18-кіламетровую дыстанцыю па маляўнічых месцах Аўгустоўскага канала.

«У гэтым годзе прабег прысвечаны дэманстрацыі турыстычнага патэнцыялу Гродзенскай вобласці, папулярызацыі здаровага і экалагічнага ладу жыцця, развіццю грамадства роўных магчымасцяў», — сказаў пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха. Рэгіянальны фестываль «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў» у гэтым годзе сабраў некалькі тысяч гледачоў і ўдзельнікаў. Традыцыйна ён закрывае гадовую праграму масавых мерапрыемстваў на канале, аднак, як адзначылі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама, турыстычны сезон тут не перарываецца круглы год. Напрыклад, у верасні пройдзе фестываль паляўнічых традыцый пад апекай святога Губерта. Узімку побач з хаткай наглядчыка канала адкрыецца сядзіба Дзеда Мароза, зараз для яго ўзводзіцца па-сапраўднаму казачны дом.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024