Здароўе і спорт

Дождж і барацьба… «Нёман» у Гродне мінімальна саступіў мінскаму «Дынама»

У няпростых умовах надвор’я давялося гуляць «Нёману» і мінскаму «Дынама» ў Гродне 20 жніўня. Адзiны гол, забіты гасцямі ў другім тайме, і вырашыў зыход сустрэчы.

Ужо другія суткі ў Гродне не спыняецца дождж. Многiя мясцовыя аматары футбола вырашылі з-за надвор’я адмяніць паход на стадыён і аддалі перавагу тэлетрансляцыі.

Перад стартавым свістком газон на стадыёне «Нёмана» быў яшчэ ў нармальным стане, а вось разметкі з-за дажджу ўжо амаль не было бачна. Футбалістам давялося гуляць у вельмі складаных умовах.

Мінчукi добра пачалі і ўжо да 15-й хвіліны мелі тры добрыя моманты, каб адкрыць лік у матчы. Гродзенцаў ратавала то штанга, то Курганскі.

Ужо бліжэй да сярэдзіны тайма «Нёман» адсунуў гульню ад сваіх варот і час ад часу спрабаваў пагражаць варотам «Дынама». Але як такой небяспекі каля брамы гасцей жоўта-зялёным не ўдалося стварыць.

У атацы Валерый Жукоўскі
У другім тайме дождж узмацніўся. Тым часам мінчукі сталі дзейнічаць больш актыўна, але да ўзяцця варот справа так і не даходзіла. Толькі пасля таго як галоўны трэнер «Дынама» Сяргей Гурэнка выпусціў Нікаліча, яго камандзе атрымалася вызначыцца. Зрабілі гэта госці на 70-й хвіліне, калі Нікаліч добра згуляў у штрафной на дабіванні і дакладна трапіў у левы вугал варот Курганскага.

Пасля гола гаспадары ўсімі сіламі пайшлі адыгрывацца. Кавалевіч выпусціў ва ўзмацненні камандзе Хлебасолава і Верхаўцова, але стварыць нейкую пагрозу каля брамы «Дынама» жоўта-зялёным не ўдалося. Так госці ў вынiку ўтрымалі пераможны лiк і павезлі з Гродна каштоўныя 3 ачкі.

«Нёман» — «Дынама- Мінск» — 0:1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Віншую «Дынама» з перамогай. «Дынама» — добра арганізаваная каманда. Мы вывучалі суперніка, рыхтаваліся да гульні, але ў нас не атрымаўся пачатак матчу з-за нявымушаных памылак, было шмат браку. Выйграе той, хто забівае. Дынама забіла, а мы не змаглі. Нейкія намаганні прыкладвалі, каб стварыць моманты, але гэтага не хапіла. Рыхтуемся далей, наперадзе гульня з «Віцебскам».

Нягледзячы на ​​паразу, у турнірнай табліцы «Нёман» застаўся на 4-м радку. Жоўта-зялёныя па ранейшаму маюць у сваім актыве 32 ачкі, на адзін бал менш у «Віцебска» з якім камандзе Кавалевіча трэба будзе сустрэцца ў наступным туры.

Матч з «Віцебскам» у гродзенцаў пройдзе на выездзе 26 жніўня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024