Людзі і справы

Хто ў Гродне мае «папіццот». Рэйтынг самых высокіх і нізкіх заробкаў першай паловы 2017 года

Па выніках студзеня-чэрвеня 2017 года сярэдняя налічаная зарплата ў Гродзенскай вобласці склала 654,5 рублёў, паведамляе Белстат. Да канца года і «кроў з носа» абяцаных «па 500 кожнаму» яна пакуль не дацягвае. Ёсць нават такія напрамкі дзейнасці, дзе заробкі меншыя за 500 рублёў, не кажучы ўжо пра долары.

Тым не менш, у некаторых відах дзейнасці даходы ўжо зараз перавышаюць заветныя сярэднестатыстычныя і дасягаюць заветнай планкі.

Самы высокі сэрэдні заробак на Гродзеншчыне маюць жыхары абласнога цэнтра. З раёнаў вобласці менш за ўсіх зарабляюць у Свіслацкім, а больш за ўсіх — у Астравецкім. Заробкі за апошні месяц паўгоддзя па ўсёй вобласці больш высокія, чым у сярэднім за паўгода.

Каб прааналізаваць, з чаго складаецца сярэдні заробак па рэгіёне, мы выбралі 5 самых прыбытковых і самых няпрыбыльных відаў дзейнасці. У лідарах па заробках аказаліся камп’ютаршчыкі, у аўтсайдарах — культурная эліта.

ТОП-5 самых прыбытковых відаў дзейнасці

ТОП-5 самых непрыбытковых відаў дзейнасці

У рэтраспектыве ад 2014

Каб ацаніць цяперашні рост заробкаў, варта азірнуцца на некалькі год назад. Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў дынаміка заробкаў жыхароў Гродзенскай вобласці выглядае наступным чынам:

Падзяліцца
Меткі: праца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024