Навіны

«Каб улічылі ў генплане». Раварысты Гродна склалі мапу перспектыўных веламаршрутаў

Раварысты Гродна рыхтуюць прапановы для ўнясення ў канцэпцыю развіцця веларуху і генеральны план забудовы горада. Цягам лета ініцыятыўныя групы раварыстаў збіраліся, каб абмеркаваць магчымыя варыянты сумяшчэння веласцежак з існуючымі дарогамі і падрыхтаваць свае прапановы. Вынікам стала мапа з прапановамі. Іх ВелаГродна перадасць распрацоўшчыкам канцэпцыі.

Неабходнасць стварыць мапу зручных для раварыстаў маршрутаў узнікла, бо праца над канцэпцыяй пачнецца ўжо восенню гэтага года. Ствараць яе будзе суполка з Мінскага веласіпеднага таварыства ў межах праекта «Гарадскі веларух у Беларусі», які фінансуецца Еўрасаюзам. Канцэпцыя мае быць унесена ў генплан і ўлічвацца пры забудове горада.

«Калі перспектыўныя планы будуць прапісаны ў канцэпцыі і зацверджаны ў генплане, то больш верагоднасці, што яны з’явяцца і насамрэч», — мяркуе Юля Каляда, кіраўнічка ВелаГродна.

«У горадзе могуць выкарыстоўвацца веласцежкі розных тыпаў. На тратуарах — абасобленыя ці сумешчаныя, на праезжых частках - выдзеленыя для ровараў. Такія палосы могуць існаваць там, дзе хуткасць руху транспарту не перавышае 30 км на гадзіну. Напрыклад, на праездах у дварах ці да школаў. — распавядае Вераніка Гайдэль. —  Зараз мы пазначаем магчымыя маршруты руху раварыстаў з улікам уласных ведаў пра Гродна і яго дарогі».

«Мы прадставім сваё бачанне сітуацыі, каб спецыялісты змаглі яго ўлічыць. Праводзім аналіз, хто і ў які час рухаецца па горадзе на ровары — дарослыя ці дзеці, на гарадскіх ці на „горных“. Варта, каб у канцэнцыі ўлічылі і тую інтэнсіўнасць трафіка, што ёсць зараз, „кропкі прыцягнення“ — вялікія крамы, школы ці зоны адпачынку, куды часцей ездзяць на роварах, іншыя перспектыўныя маршруты з улікам развіцця горада», — распавядае Юля Каляда.

Пакуль жа разуменне і абяцанні не заўжды спраўджваюцца. Напрыклад, новы раён — Альшанка, выглядае дастаткова прывабным для раварыстаў. А вось выехаць адтуль на ровары ў горад — ужо праблема. Хаця кіраўніцтва вобласці і абяцала ўлічваць пры будаўніцтве і рэканструкцыі ўсіх дарог бяспечнае перамяшчэнне веласіпедыстаў, аднак шасціпалосная новая дарога з Альшанкі веласцежкі не мае. У праекце веласцежка прадугледжана. Аднак будаваць яе пакуль не збіраюцца. Таксама не мае веласцежкі і дарога з Альшанкі праз Паўднёвы і Індурскую шашу.

Параўнанне сітуацыі з роваравым рухам у Гродне да іншых гарадах, паводле раварыстаў, таксама пакуль выглядае не на нашу карысць. У Брэсце ўжо ёсць велапераезды, у Полацку — велапаласа на праезжай частцы, у Мінску працуе праграма «У школу на ровары», для Магілёва распрацавалі канцэпцыю развіцця веларуху.

«Мы пакуль што ў самым пачатку шляху, але тое, што над канцэпцыяй для Гродна будуць працаваць адмыслоўцы, дае добрыя надзеі. Спадзяемся, што створаная раварыстамі мапа будзе ім карыснай. А калі мы нешта не ўлічылі, і вы бачыце, што можна дапоўніць — напішыце нам на паштовую скрынку ВелаГродна velogrodnoby@gmail.com. Вашы прапановы мы таксама перадамо распрацоўшчыкам», — кажуць актывісты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024