Горад

«Крывы дом» на Вялікай Траецкай чакае рэканструкцыя пад гасцініцу з броварам

На адзін закінуты будынак у цэнтры Гродна стане менш. Рэканструкцыя дома па вуліцы Вялікай Траецкай, 47 будзе доўжыцца да канца 2018 года. У будучыні там з’явіцца гасцініца з уласным броварам. За рэалізацыю праекта ўзялася арганізацыя «Чайный дом «ЧайКоффский».

Дом на Вялікай Траецкай, 47 доўгія гады быў занядбаны, хоць і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Зносіць цi перабудоўваць яго інвестар не плануе, ды і па заканадаўству гэтага рабіць нельга. Праект прадугледжвае толькі дабудову да існуючай будыніны.

«Яшчэ ў 2012 годзе мы палічылі, што для нас гэты дом эканамічна выгадны, — распавялі ў «ЧайКоффском». — Прайшло некалькі гадоў і мы не адмовіліся ад сваёй ідэі. Паспрабуем яе рэалізаваць. Плануем за два гады пабудаваць гасцінічна-рэстаранны комплекс з уласным броварам і стаянкай. Магчыма, тэрміны трохі расцягнуцца, бо гэта складаны праект, які зараз знаходзіцца на дзяржэкспертызе».

Гасцiнiца будзе разлічана на 40 месцаў. Тут можна будзе скарыстацца паслугамі СПА, будзе працаваць рэстаранны комплекс на 100 месцаў, кафэ на 40 месцаў. Побач з гасцiнiцай будзе паркоўка на 28 машына-месцаў.

Даведка

Дом па вуліцы Вялікай Траецкай (некалі ён адносіўся да вуліцы Крывой) быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. Пабудова, хоць і закінутая на працягу многіх гадоў, здолела захаваць свой цікавы пачатковы выгляд. Галоўным упрыгожваннем «крывога» будынка было спалучэнне характэрнай гродзенскай цэглы з жоўтай гліны з чырвонымі ўстаўкамі над вокнамі і уваходам. У перыяд гітлераўскай акупацыі тут хаваліся вязні Гродзенскага гета. Пра гэта сведчыць дзённік, які быў знойдзены на руінах гета пасля вайны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024