Здароўе і спорт

Дубль Жукоўскага прыносіць «Нёману» перамогу над «Слуцкам»

Пасля крыўднай нічыi з «Іслаччу» ў Гродне, каманда Ігара Кавалевіча ў наступным туры адправілася ў Слуцк, дзе здолела абыграць мясцовую каманду з лікам 2:1. Дзякуючы перамозе над прынцыповым супернікам, гродзенцы замацаваліся на чацвёртым месцы ў турнірнай табліцы.

«Нёману» даволі хутка ўдалося адкрыць лік у матчы. Валерый Жукоўскі на 6-й хвіліне пасля паса Якімава здолеў з дваццаці метраў дакладна патрапіць у вароты случчан. Праз дваццаць хвілін усё той жа Жукоўскі дакладным ударам са штрафнога падвойвае перавагу «Нёмана».

«Слуцк» у першай палове матчу нiчога не змог зрабiць з добрай гульнёй гродзенцаў i каманды адправіліся на перапынак пры ліку 0:2.

Са стартам другога тайма гаспадары сталi гуляць больш актыўна. І Шыкаўка, які выйшаў на поле з пачаткам тайма, здолеў адыграць адзін мяч. Зрабіў ён гэта на 59-й хвіліне. Пасля гола гаспадары вялікімі сіламі пайшлі наперад, але «Нёман» гуляў ад абароны і не дазволіў «Слуцку» яшчэ раз вызначыцца ў матчы. Тым самым гродзенцы захавалі пераможны лiк да канца сустрэчы.

«Слуцк» — «Нёман» — 1:2

Дзякуючы дублю Жукоўскага, «Нёман» у Слуцку набірае каштоўныя 3 ачкі і замацоўваецца на чацвёртым радку ў турнірнай табліцы. Гродзенцы маюць у актыве 32 ачкі.

Наступную гульню чэмпіянату «Нёман» правядзе ў Гродне 20 жніўня. Гасцяваць на захадзе Беларусi будзе мінскае «Дынама».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024