Водную мяжу на Аўгустоўскім канале з мая да канца ліпеня 2017 перасекла ў тры разы болей турыстаў, чым летась за ўвесь летні сезон. Таксама папулярныя роварныя падарожжы паміж Беларуссю і Польшчай, паведамілі ў аддзеле турызму і культуры Аўгустова.
Агулам рух праз водна-пешаходна-роварны пункт пропуску «Рудаўка-Лясная» вырас ужо ў сем разоў - усё дзякуючы бязвізаваму рэжыму.
«Для нас вельмі важна было адкрыць водны пункт пропуску „Рудаўка-Лясная“ і для пешаходаў і раварыстаў. Мы даўно намагаліся гэта зрабіць, — кажа бурмістр Аўгустова Войцех Валюлік. — Сёння бачна, што гэта рашэнне значна павялічыла колькасць турыстаў на Аўгустоўскім канале».
Ён упэўнены, што колькасць наведнікаў канала штогод будзе толькі павялічвацца, бо зараз яны могуць пабачыць у межах падарожжа адразу дзве краіны.
[irp posts="26 416″ name="Шопінг турыста: што прывезці з сабой з бязвізавага Гродна?"]
Паводле дадзеных Польскай памежнай службы, з 28 красавіка да 4 жніўня 2017 у Польшчу з Беларусі заехала 870 чалавек, з Польшчы ў Беларусь — 943 асобы. Сярод агульнай колькасці 1813 чалавек 950 гэта палякі. На байдарках і іншым водным транспарце мяжу перасеклі 642 чалавекі, на роварах 925, пешкі - 246 чалавек.
Для параўнання, у мінулых гадах, калі не было бязвізавага рэжыму і магчымасці праезду роварам, мяжу пераплывала толькі каля 250 чалавек за ўвесь сезона з мая да кастрычніка.
[irp posts="22 600″ name="Чаго не хапае бязвізавым турыстам: 7 заўваг ад гродзенскіх экскурсаводаў"]
Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…
Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…
Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…
Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…
Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…
Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…