На Паповіча ў дварах сутыкнуліся скутар і таксі: ёсць пацярпелыя

Каля 20.00 у сераду 2-га жніўня ў жылым сектары на Паповіча адбылося ДТЗ паміж скутарам і аўтамабілем таксі. У выніку сутыкнення кіроўцу двухколавага транспарту з рознымі ўшыбамі забрала хуткая.

Як паведамляюць сведкі, скутарыст на маленькай хуткасці выязджаў са двара, калі на яго нечакана на павароце выехаў аўтамабіль таксі.

Кіроўца таксі сваю віну не прызнае і кажа, што ехаў таксама з маленькай хуткасцю.

«На спідометры ў мяне было каля 10 км/г i я не скажу, што вінаваты ў аварыі. Побач з паваротам была прыпаркована машына, якая і перашкодзіла ўвайсці правільна ў паварот», — распавёў кіроўца таксі.

На месца ДТЗ прыбылі супрацоўнiкi ДАІ, якія высветляць, хто быў вінаваты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024