Сярэднявечныя легенды і праклёны: у Гродне выступіў польскі тэатр «Teatr 6 i Pół»

У канцы Біг-Міні-Фестывалю вулічных мастацтваў сквер на Савецкай плошчы пераўтварыўся ў вялікую тэатральную пляцоўку. Вечарам 30 ліпеня там адбываўся эмацыйны і дынамічны выступ «Легенды» польскага тэатру «Teatr 6 i Pół».

На пяці пляцоўках ішлі асобныя кароткія пастаноўкі, якія паўтараліся нон-стоп паўтары гадзіны. Усе яны адлюстроўвалі легенды польскага гарадка Kamieniec Ząbkowicki. У кожным спектаклі так ці інакш прысутнічала тэма кахання і забойства. Напрыклад, каралева Ганна, чыё дзіця забілі, насылала праклён на горад. Ці бедны хлопец, з чыйго кахання да дачкі карчмара здзекваліся, забіваў сваіх крыўдзіцеляў.

— У Сярэднявеччы, калі людзям штосьці не ўдавалася, яны думалі, што гэта справа нейкіх нячыстых сіл. Калі людзі лічылі, што іншыя зрабілі ім шкоду, яны верылі, што праклінаючы, могуць адпомсціць. У той час шмат пракліналі - усю зямлю і яе жыхароў, — кажа рэжысёр спектаклю Кшыштаф Гмітэр.

Пляцоўкі атачалі ліхтары і белы цюль, які ствараў уражанне туману. Шлях ад адной пляцоўкі да іншай пракладалі сотні ліхтарыкаў. Панавала свабодная атмасфера: гродзенцы сядзелі на траве, глядзелі і абмяркоўвалі спекталь, дапамагалі адзін аднаму з разуменнем польскай мовы. Выступы былі эмацыйныя, дынамічныя і кожны раз шчырыя.

— Мы працавалі над спектаклем год, з гэтага атрымаўся site specific theatre. Гэта такая форма тэатру, пры якой мы едзем у нейкі горад і адшукваем яго гісторыю. Размаўляем з людзьмі, чытаем і спрабуем перакласці гэта на мову тэатру. «Легенды» граліся каля сярэднявяковага замку ў гарадку на поўдні Польшчы — Kamieniec Ząbkowicki. Людзі, якія жывуць там, ведаюць гэтыя легенды і пераказваюць іх з пакалення ў пакаленне, — кажа рэжысёр.

З яго словаў, артысты маглі б падрыхтаваць падобны спектакль і паводле гродзенскіх легенд, калі будзе цікавасць з боку горада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024