Горад

Меркаванае месца закапанага нямецкага БТРа на Валковіча правераць, калі там не будзе сетак і кабелёў

У чацвер 27 ліпеня на вуліцы Валковіча пачаўся дэмантаж старых пабудоў для будучага будаўніцтва двух дамоў для шматдзетных сем’яў. Паводле ўспамінаў былога ўладальніка дома № 17, а таксама іншых жыхароў вуліцы, у двары, дзе цяпер працуе тэхніка, закапаны нямецкі БТР часоў Другой сусветнай вайны. Будаўнікі пра легенду ведаюць, але капаць пакуль не спяшаюцца.

Былы ўладальнік дома Алексанр Свідэрскі ўжо не раз меў зносіны з працоўнымі і паказваў дакладнае месца, дзе можа быць закапана тэхніка. Самі ж рабочыя смяюцца і скептычна ставяцца да словаў гродзенца.

«Нават калі там ёсць БТР, мы самастойна капаць не можам. Калі начальства дасць дабро, то можам капнуць і праверыць», — сказаў адзін з рабочых.

Калі месца, якое паказвае Аляксандр, апынецца дакладным, то экскаватаршчыку спатрэбіцца 10−15 хвілін каб праверыць ці ёсць у зямлі нямецкі БТР ці не. Але пакуль гэта зрабіць праблемна, няма дазволу i яшчэ не знеслі асноўную пабудову.

Меркаванае месца закапанага нямецкага БТРа
Ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, якое адказвае за знос дома № 17, а таксама за новае будаўніцтва, распавялі Hrodna.life, што меркаванае месца пры капанні катлавана ўсё-такі правяраць. Вядома, калі там не будзе сетак і кабеляў. Адбудзецца гэта хутчэй за ўсё ўжо ў пачатку жніўня.

Нагадаем, Аляксандр Свідэрскі распавядаў, што яго дзед падчас апошянй вайны разам з некалькiмi сябрамi зацягнуў у яму ў двары дома № 17 падбіты нямецкі бронетранспарцёр, які стаяў на вуліцы. Пасля ваенную тэхнiку закапалi ў надзеi ў будучынi адкапаць. Але праз доўгія гады БТР ніхто так і не адкапаў.

І перад тым як з’ехаць са свайго радавога дома, Аляксандр адзiнае што хацеў, дык гэта даведацца, ці сапраўды яго дзед закапаў у двары дома БТР, цi не.

Варта адзначыць, што ў рэдакцыю Hrodna.life звярталіся людзі, якія пацвярджалі словы Аляксандра аб тым, што ў двары дома Свідэрскіх закапана тэхніка. Пра гэта суседзям распавядаў шмат разоў бацька Аляксандра, які ўжо памёр.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024