Здароўе і спорт

Хакеісты «Нёмана» атрымалі валявую перамогу над клубам КХЛ

Калі ж у першым кантрольным матчы гродзенцы саступілі ханты-мансійскай «Югрэ» па булітам 4:3, то вось другі паядынак, які праходзiў 23 лiпеня паміж супернікамі, скончыўся валявой перамогай гродзенцаў з лікам 3:2.

Расійская каманда прыехала ў Мінск, каб правесці збор перад чэмпіянатам і маючым адбыцца стартам у «Кубку Мінска», які пройдзе з 26 па 29 ліпеня. За гэты час прадстаўнік КХЛ вырашыў згуляць два кантрольныя матчы з чэмпіёнам Беларусі.

Першы паядынак паміж камандамі «Нёман» і «Югра» праходзіў на «Чыжоўцы-Арэна» 20 ліпеня і тады падапечныя Сяргея Пушкова прайгралі суперніку толькі ў серыі булiтаў 4:3.

Другі кантрольны матч каманды правялі праз тры дні, але ўжо на гэты раз «Нёман» здолеў абыграць расійскую каманду з лікам 3:2.

«Нёман» — «Югра» — 3:2 (0:1, 1:1, 2:0)

Шайбы закідвалі:
0: 1 — Бяляеў (Ільін, Купцоў) 19:45
0: 2 — Скачкоў, 25:20
1: 2 — Дарафееў (Ляўша) 32:00
2: 2 — Кліменка (Жыдкіх) 42:00
3: 2 — Пасют, 48:00

Ужо 27 ліпеня ў Гродне стартуе ХIII Міжнародны турнір па хакеі з шайбай, прысвечаны памяці Аляксандра Дубко. На турніры акрамя «Нёмана» ўдзельнікамі стануць ХК «Дынама» (г. Санкт-Пецярбург), ХК «Бейбарыс-Атыраў» і салігорскі «Шахцёр».

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024