Міжнародная велагонка «Нёман» фінішуе ў Гродне (+схемы абмежавання руху транспарту)

Юбілейная, ХХХ трансмежная велагонка фінішуе ў Гродне 22 ліпеня. Спаборніцтвы праходзяць у 5 этапаў з індывідуальнымі і групавымі стартамі. Удзельнічаюць у заездах больш сотні спартсменаў з Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Літвы і Беларусі.

Этап гонкі, што злучае Беласток з Гродна, складае 80 кіламетраў і проходзіць праз мяжу. Сёлета спартсмены пройдуць памежны пункт пропуска не спыняючыся. Пашпартны кантроль прадугледжаны на старце заезда. Чакаецца, што даехаць да фініша раварысты змогуць да 13.00 — 14 гадзін. Сустракаць іх будуць на вуліцы Парыжскай Камуны ў раёне гарадской гімназіі. Працяг спаборніцтваў пройдзе 23 ліпеня, а па сканчэнні усіх заездаў на Савецкай плошчы адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў.

У сувязі з правядзеннем спаборніцтваў 22 і 23 ліпеня ў горадзе на маршрутах велагонкі будзе перыядычна абмяжоўвацца рух транспарту, паведамляе ГАІ Гродна.

22 ліпеня, старт у 11.00

Маршрут руху:

г. Сакулка — ПП Кузніца / Брузгі - в. Каробчыцы — г. Гродна ул.В. Соламавай — вул. Ткацкая. Далей спартсмены праедуць 3 кругі па наступных участках — в. Адамавічы — в. Падлабеньне — в. Трычы — вул. Ткацкая, вул. Савецкіх Памежнікаў - Гарнавых — вул. Парыжскай Камуны (фініш).

22 ліпеня старт у 17.00 (індывідуальная гонка на 17 км.)

Маршрут руху:

в. Трычы — в. Сафіёва — В. Канюхі (разварот) — в. Сафіёва — в. Трычы (фініш).

23 ліпеня старт у 10.00 (групавая гонка км 80)

Маршрут руху:

пл. Савецкая — вул. Савецкіх Памежнікаў - вул. Ткацкая. Далей спартсмены праедуць 2 кругі па участках — в. Падлабеньне — в. Рацічы — в. Гіновічы — в. Канюхі - в. Сафіёва — в. Трычы — г. Гродна вул. Ткацкая, вул. Савецкіх Памежнікаў, вул. С. Баторыя (фініш).

Таксама ў сувязі з праходжаннем спартсменаў праз памежны пераход «Брузгі» магчымы некаторыя затрымкі ў руху.

[irp posts="28 343″ name="Рух у пункце пропуску Брузгі" будзе часова абмежаваны 22 ліпеня"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024