Рэха справы «Кансента»: «Бар на Тэлеграфнай» канфіскаваны і будзе выстаўлены на таргі

Вядомая гродзенская ўстанова «Бар на Тэлеграфнай» перададзена ў даход дзяржавы ў сувязі з эканамічнымі злачынствамі былых уладальнікаў, паведамілі ў УУС Гродзенскага аблвыканкама. У бліжэйшы час бару будзе дадзена ацэнка i ён будзе выстаўлены на таргі.

Службам спатрэбілася больш за тры гады, каб вызначыць лёс спрэчнага будынка «Бара на Тэлеграфнай». Толькі ў чэрвені 2017 года ўступіла ў законную сілу судовае рашэнне, згодна з якім права ўласнасці на будынак забаўляльнай установы прызнана за адным з кіраўнікоў фірмы «Кансент» Андрэем Лушчом. Фармальна ўласніцай бара раней лічылася жонка Лушча.

Цяпер будынак бара будзе падвергнуты ацэнцы і выстаўлены на таргі.

Справа «Кансента»

Фірма Андрэя Лушча будавала элітны шматпавярховік насупраць аўтавакзала, але так і не змагла скончыць будаўніцтва — не хапіла грошай. Куды дзеліся 14 мільёнаў долараў, якія фірма атрымала ад дольшчыкаў, суд так і не высветліў. Удалося вызначыць лёс толькі 1,5% ад зніклай сумы. Частка грошай, як вядома, выкарыстоўвалася для харчавання людзей, не звязаных з будаўніцтвам, у бары «На Тэлеграфнай». Уласніца бара — жонка Андрэя Лушча.

Лушча арыштавалі вясной 2010, зімой 2014 яго асудзілі на тры гады калоніі, але праз прыкладна месяц ён ужо выйшаў на свабоду. Тады па рашэнні суда ў яго канфіскавалі частку маёмасці, але не бар, бо яго жонка купіла яшчэ ў 2001 годзе — пры тым за тыдзень да рэгістрацыі шлюбу. Праўда, грошы ёй на гэта пазычыў будучы муж.

Апошнія тры гады пракуратура і іншыя праваахоўныя органы высвятлялі, ці можна лічыць гэта спробай схаваць частку маёмасці ад канфіскацыі. У выніку так і было вырашана — рэальны уласнікам бара прызналі Андрэя Лушча.

Даведка

Бар на вуліцы Тэлеграфнай з’явіўся ў пачатку 1970-х гадоў. Гродзенцы адразу яго палюбілі. Фірмовай стравай стала кураня-табака, яго падавалі да піва. Спачатку назвы новы бар не меў, але ў сярэдзіне 1980-х ён стаў афіцыйна называцца кактэйль-бар «Агеньчык». Імя, праўда, не прыжылося, і яго па-ранейшаму называлі барам на Тэлеграфнай. Пасля рамонту ў 2000-х установа атрымала афіцыйную назву «Бар на Тэлеграфнай».

Па ўспамінах вядомага гродзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна, «Бар на Тэлеграфнай» быў адзінай такой установай, дзе цягам дзесяцігоддзяў захоўваліся нейкія ўласныя традыцыі — перадусім фірмовае кураня да піва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024