Горад

Няма веларазметкі і бардзюры па 4 см. Iнтарэсы веласіпедыстаў у Гродне амаль не ўлічваюцца

На сайце «Гродзенскай праўды» 11 ліпеня з’явілася інфармацыя, што ў Гродне для веласіпедыстаў на 30 вуліцах паменшаць вышыню бардзюрнага каменя да 4 см. Інфармацыю растыражавалі амаль усе мясцовыя навінавыя парталы і нават радыё. Але ж паводле ўсіх сучасных норм вышыня бардзюра на вуліцах горада павінна раўняцца 0 см.

Інфармацыяй, якая з’явілася ў інтэрнэце і па радыё, засмучаныя актывісты «ВелаГродна» і проста раварысты.

Яшчэ у 2016 годзе старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой, журналісты, супрацоўнікі ДАІ, а таксама прадстаўнікі розных арганізацый здзейснілі рэйд па вуліцах горада на роварах. Тады ж былі ўзняты праблемы веларуху ў Гродне: перадусім веларазметка і вышыня бардзюр.

За год у некаторых месцах сапраўды былі паніжаны бардзюры, але ў большасцi усё засталося нязменным. Таксама з веларазметкай у цэнтры горада i старых раёнах нічога не было зроблена. Зараз канфлікты велааматараў і пешаходаў у Гродне ўзнікаюць амаль кожны дзень.

«У горадзе веладарожак як не было, так і няма. Нешта падобнае ёсць у Пышках і ў Альшанцы і ўсё, — распавядае старшыня арганізацыі «ВелаГродна» Юлія Каляда. — Аб веладарожках пры будаўніцтве новых дарог гаворыцца шмат, але ўсё застаецца толькі на паперах. Гэта нас і хвалюе. У гэтым годзе мы да гэтага часу чакаем абнаўлення веларазметкі ў горадзе, але яе яшчэ няма. Хоць нам і абяцалі, што разметка пачнецца з красавіка і траўня, а цяпер ужо сярэдзіна ліпеня.

Таксамамы хацелі, каб веладарожка з’явілася ўздоўж Індурскай шашы, але, наколькі нам вядома, рабiць яе не плануецца. На паперы яна ёсць, а ў рэальнасці на яе рэалізацыю грошай няма. І зноў інтарэсы і бяспека такога ўдзельніка дарожнага руху, як веласіпедыст, не ўлічваюцца".

У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама распавялі Hrodna.life, што па норме бардзюры павінны быць 0 см, а адкуль узяліся 4 см, ім не зразумела. Што ж тычыцца разметкі для раварыстаў у цэнтры горада, то ўсё будзе рабіцца калі на гэта будуць выдзелены сродкі. Пакуль жа галоўная задача — гэта будаўніцтва дарог у горадзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024