Горад

Стадыён «Абутнік» змянiўся і хутка прыме першыя трэніроўкі

Прайшло каля 1.5 года з часу як за гродзенскі стадыён «Абутнік» узяліся гарадскія ўлады і футбольны клуб «Нёман». За гэты час на старым стадыёне апілкі з камянямі ператварыліся ў натуральны травянны газон, які неўзабаве зможа прыняць і першыя трэніроўкі.

Адраджэнне стадыёна «Абутнік» пачалося ў траўні 2016 года падчас рэспубліканскага суботніка. Тады ачысцілі тэрыторыю стадыёна ад смецця, якое назбіралася там за доўгія гады. У чэрвені таго ж года на «Абутніку» пасадзілі і першую траву.

Цяпер бачны вынік. З выгляду газон стадыёна нармальны, але вось трэніравацца на ім яшчэ не рэкамендуецца, бо ў некаторых месцах усё яшчэ ёсць праблемы. Вялікая верагоднасць таго, што ўжо ў наступным годзе стадыён здадуць і там пачнуць праходзіць першыя трэніроўкі ў асноўнай каманды «Нёмана».

Даведка

Стадыён «Абутнік» з трыбунай быў пабудаваны ў 1984 годзе для калектыву абутковай фабрыкі і бліжэйшых раёнаў горада. Але за гады спартыўны будынак прыйшоў у заняпад і ў 2013 годзе яго перадалі ФК «Нёман».

Варта адзначыць, што трыбуна стадыёна размяшчаецца на вале былога форта Гродзенскай крэпасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024