Купанне на Цэнтральным пляжы ў Гродне прыпынена

Паведамляе са спасылкай на інфармацыю занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі «Гродзенская праўда». Гэта зусім не значыць, што на галоўным пляжы абласнога цэнтра купанне будзе забаронена на працягу ўсяго лета. Яно прыпынена да атрымання двух паслядоўных пробаў, якія будуць мець належную якасці вады. Вынік першай кантрольнай пробы паказаў адпаведнасць гігіенічным нормам. Другая прызначаная на наступны тыдзень.

Пакуль у Гродне купацца афіцыйна дазволена ў возеры Юбілейным і ў рацэ Нёман у раёне двух пляжаў ва ўрочышчы Пышкі і Ласосна. У Гродзенскім раёне зоны адпачынку абсталяваны на вадаёмах у аграгарадка Луцкаўляны і вёскі Сухаўляны, а таксама на возеры Кань-Белае ў аграгарадку Азёры. Усяго па вобласці можна купацца на амаль паўсотні пляжаў. Іх тэрыторыі пляжаў добраўпарадкаваны, берагі падсыпаў пяском, адрамантаваны кабінкі для пераапранання і ценявыя навесы, устаноўлены новыя архітэктурныя формы і лаўкі, прыведзены ў парадак спартыўныя і гульнявыя збудаванні, забяспечана дастатковую колькасць кантэйнераў для смецця.

Адбор проб вады на адпаведнасць устаноўленым гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных і санітарна-хімічных паказчыках праводзіцца не радзей за адзін раз на два тыдні. Акрамя Цэнтральнага пляжу у абласным цэнтры, ва ўсіх вадаёмах Гродзеншчыны, вызначаных для купання, якасць вады адпавядае патрабаванням.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024