Спадчына

У Гродне на аўкцыён выставілі будынак часоў Тызенгаўза — адзiн з самых старых у горадзе

Будынак па адрасе плошча Тызенгаўза 4Б паспрабуюць прадаць на аўкцыёне 13 ліпеня. Стартавы кошт за трохпавярховы дом — гісторыка-культурную каштоўнасць другой паловы 18 стагоддзя — 440 тысяч долараў.

У доме ўжо некалькі гадоў ніхто не жыве, толькі на першым паверсе малую частку памяшканняў арандуе прыватная фірма. Будынак належыць УЖРЭП Ленінскага раёна. Новаму ўладальніку трэба будзе на працягу двух гадоў рэканструяваць будынак пад адміністрацыйны аб’ект з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.

Гродзенскі блогер Мечыслаў Супрон, які займаецца гісторыяй і архітэктурай горада, падзяліўся з Hrodna.life сваім меркаваннем з нагоды продажу будынка.

«Гэты будынак — бадай адзiны на Гараднiцы, якi захаваўся нязменным ад другой паловы 18 стагодзя i захаваў свае першапачатковыя рысы: цэласнасць канструкцыi, вышыню даху.

Калiсьцi на Гараднiцы было як мiнiмум дзясятак падобных будынкаў, якiя, акрамя лямуса, не захавалiся да нашага часу. Таму гэты дом было б добра захаваць — ён вельмi важны для гiсторыi горада. Важна, каб будынак не змянiў свой архiтэктурны выгляд».

Даведка

Будынак па адрасе пл. Тызенгаўза 4б вядомы як Дом лясной адміністрацыі. Хутчэй за ўсё пабудаваны з цэглы ў стылі барока ў 1770 годзе па праекце архітэктара Мёзера. Уваходзіў у архітэктурны комплекс Гарадніцы. Магчыма, у 1775−1780 гг. тут працавала акушэрская школа. У 1899−1915 гг. будынак уваходзiў у комплекс акруговай бальнiцы. Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся пад жыллё.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024