Разыгрываем білеты на КИНЕМО-2017 у Гродне!

Пяты міжнародны open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «КИНЕМО» прыедзе ў Гродна ўжо на гэтым тыдні — 7−9 ліпеня. Hrodna.life разыгрывае сярод чытачоў тры білеты на любы выбраны вамі дзень. Трэба толькі правільна адказаць на пытанне, якое датычыць адной са стужак сёлетняга фестывалю, і мець трошкі шанцавання.

У праграме КИНЕМО-2017 сярод іншых фільмаў будзе паказаная польская стужка «Людзі без заўтра» («Ludzie bez jutra»). Яе знялі ў 1919 годзе, яна тады выклікала сапраўдны скандал і выйшла на экраны толькі праз два гады — у 1921 годзе. А потым яна наогул знікла. Яе знайшлі польскія даследчыкі кіно ў Bundesarchiv у Нямеччыне ўжо ў 21 стагоддзі.

[irp posts="25 437″ name="Польскія і беларускія музыкі агучаць нямое кіно на фестывалі КИНЕМО" ў Гродне"]

А цяпер конкурснае пытанне: у якім дакладна годзе знайшлі стужку «Людзі без заўтра» («Ludzie bez jutra»), якая лічылася зніклай?

Свае варыянты адказу на гэта пытанне пакідайце ў каментарыях да конкурснай публікацыі ў FB.

Білеты атрымаюць тыя, хто напішуць правільны адказ. Калі правільных адказаў будзе больш чым білетаў, пераможцы будуць вызначаныя генератарам выпадковых лічбаў. Калі правільных адказаў не будзе, білеты атрымаюць тыя, хто будзе найбліжэй правільнага адказу.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024