Гродзенскія мытнікі больш за 70 разоў ад пачатку года адмаўляліся ад спробы хабару

У памежных пунктах пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні з пачатку бягучага года спынена больш за 70 правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі, якія пакінулі грашовыя сродкі рознага наміналу ў дакументах, прадстаўленых да афармлення, паведамляе сайт мытні.

Такая «забыўчывасць» з’яўляецца парушэннем рэжыму ў пункце пропуску і цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць. Пры адсутнасці прыкмет дачу хабару парушальнік атрымлівае штраф да 50-ці базавых велічынь пры першым парушэнні і да 100 базвых — пры паўторным (арт. 23.32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Выхаваўчая прафілактычная праца з асабовым складам мытні ў пытаннях процідзеяння карупцыі ў мытнай сферы ажыццяўляецца на рэгулярнай аснове з выкарыстаннем розных формаў і метадаў.

«Найважнейшая складнік прафілактыкі карупцыі - фарміраванне ў грамадстве ў цэлым непрймальных адносіны да дадзеных негатыўных праяваў» - пракаментавала Рыма Ключко, загадчыца кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі пад час семінару па прафілактыцы карупцыйных рызыкаў, што адбыўся 26 чэрвеня.

Удзельнічалі ў семінары мытнікі, прадстаўнікі пракуратуры і выкладчыкі юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024