Здароўе і спорт

«Нёман» папрасіў прабачэння ў сям’i Пятрэвіч, у якіх у перапынку матчу забралі плакат

Гродзенскі клуб адрэагаваў на сітуацыю, якая адбылася ў матчы з удзелам «Нёмана» і БАТЭ на гродзенскім стадыёне ў нядзелю 25 чэрвеня. «Нёман» прынёс афіцыйныя прабачэнні сям'і Пятрэвіч за тое, што ў іх забралі намаляванага імі плакат у падтрымку каманды.

Яшчэ да афіцыйных прабачэнняў гродзенскі клуб заўзятараў адправіў ліст у ФК «Нёман», каб тыя папрасілі прабачэння ў Пятрэвічаў і пакаралі супрацоўніка, які выконваў службовыя абавязкі.

ФК «Нёман» на сваім сайце размясціў наступную інфармацыю:

«На ўчорашні матч супраць чэмпіёна краіны сабралася як ніколі шмат заўзятараў і аматараў футбола. Кіраўніцтва горада, кіраўніцтва клуба, а таксама каманда сваёй гульнёй прыкладваюць велізарныя намаганні, каб вярнуць гродзенцаў на стадыён. І нам вельмі прыемна, што сітуацыя з наведваннем хатніх гульняў «Нёмана» пачынае мяняцца ў лепшы бок. Яшчэ большы аптымізму і жадання працаваць у тым жа кірунку ўсяляе ў нас тое, што футбол у Гродне становіцца, у першую чаргу, сямейным святам. Бацькі прыходзяць на стадыён разам са сваімі дзецьмі не проста пасядзець, а актыўна падтрымаць любімую каманду. Таму нам удвая непрыемная ўчорашняя сітуацыя, якая адбылася падчас нашага матчу з БАТЭ.

Мы прыносім афіцыйна прабачэнні сям'і Пятрэвіч за тое, што наш работнік ініцыяваў адбор намаляванага імі плаката ў падтрымку нашага клуба. Ні інспектар матчу, ні міліцыя, нічога крамольнага ў гэтым плакаце не ўбачыла. На жаль, у некаторых людзей велізарнае жаданне паказаць сваю ўладу засланяе розум. Спадзяемся, што гэты непрыемны інцыдэнт не адаб’е ў вас жаданне ў далейшым наведваць матчы нашай каманды.

Дзякуй сям'і Пятрэвіч, а таксама ўсім, хто прыйшоў познім нядзельным вечарам на матч, а таксама за ўчорашнюю вар’яцкую падтрымку, якую атрымала ад вас каманда".

Нагадаем, «Нёман» у матчы з БАТЭ на родным стадыёне паказаў добрую гульню, але мінімальна саступіў суперніку з лiкам 0:1.

[irp posts="26 208″ name="За такую каманду не сорамна! Нёман" на сваім стадыёне ў сур’ёзнай барацьбе саступіў БАТЭ"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024