«Мы не двайняткі - мы трайняткі». У парку атракцыёнаў сабраліся аднолькавыя гродзенцы

Свята блізнят і двайнят прайшло ў Гродне 25 чэрвеня. У традыцыйным мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 10 параў аднолькавых гродзенцаў. Упершыню на свята прыйшла сям’я з трайнятамі.

Калі ў мінулым годзе на свяце акрамя дзяцей былі і дарослыя, то сёлета прыйшлі толькі маленькія гродзенцы. Для іх у парку падрыхтавалі цікавую музычную праграму з мноствам прызоў. Асаблівая ўвага была прыкавана да тройні.

«Жыць з трыма аднолькавымі дзецьмі вельмі цікава, я як мама іх ніколі не блытаю — яны ўсе для мяне розныя, — распавядае мацi трайнят Алена Залогіна. — Наогул, у нашай сям'і ніколі не было трайнят, былі толькі двайняткі, так што нам вельмі пашанцавала. Ды і ў Гродне, мы таксама унікальныя, бо з 1980-х у горадзе не было такіх аднаяйкавых трайнят як у нас.

У жыцці цяжкасці ўзнікаюць, асабліва калі трэба падабраць тры пары аднолькавага дзіцячага адзення. У нашым горадзе зрабіць гэта складана, так што не заўсёды атрымліваецца сваіх дзяўчынак апрануць так, як хочацца. Тром аднолькавым дзецям заўсёды трэба шмат увагі і ў тым ліку шмат грошай. Цяжка, дзяржава не дапамагае, даводзіцца ўсё рабіць самім».

На свяце ўсе дзеці атрымалі падарункі, а лепшыя пары ў пэўных намінацыях былі адзначаны арганізатарамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024