Людзі і справы

Падарожнік з Гродна пасяліўся ў манастыры на Салавецкіх астравах і не плануе працягваць праект «Моя стезя»

Гродзенец Сяргей Мароз, які 1 сакавіка 2016 года адправіўся ў пешае падарожжа даўжынёй амаль 30 тысяч кіламетраў, ужо 10 месяцаў знаходзіцца ў манастыры на Салавецкіх астравах. Працягваць свой шлях Сяргей пакуль не плануе. Прычына — адсутнасць грошай.

Падарожнік перад стартам абвясціў, што плануе за чатыры гады пераадолець маршрут праз шэсць краін: Беларусь, Расію, Манголію, Казахстан, Узбекістан і Кыргызстан. Цяжкасці ў гродзенца, які служыў у вайсковым спецназе, паўсталі ўжо пасля першых 1500 км. Сяргей пачаў спасылацца на адсутнасць дапамогі і фінансавання. З-за гэтага са жніўня 2016 года ён асеў у манастыры на Салавецкіх астравах. Планавалася, што падарожнік там перачакае зіму і адправіцца далей у свой шлях, але ўсё выйшла інакш.

Так пачынаўся шлях Сяргея Мароза. Пачынаў ён яго з Мінска.
«Ужо заканчваецца чэрвень, а падтрымкі і дапамогі няма. Мае ўласныя зберажэнні cкончыліся яшчэ да вострава. Абутак і вопратка знасіліся, заплечнік разваліўся. Камера практычна памерла. Спонсараў не было і няма. Працягваць шлях немагчыма.

Магу сказаць, што праект спынены. Сумна, але гэта так. Манастыр і востраў мяне прынялі, яны далі мне малітву, прытулак і ежу. Займаюся я тым, што лепш за ўсё ўмею. Працую бясплатна, зон адказнасці вельмі шмат. Зараз я памочнік айца Нестара. Таксама адказваю за парк тэхнiкi, гарадок труднiкаў, склады і забеспячэнне", — распавёў Сяргей.

Ці гатовы застацца падарожнік у манастыры, ён яшчэ сказаць не можа, але яму там падабаецца.

Падзяліцца
Меткі: падарожжа

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024