У Гродне пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па скандынаўскай хадзе

Спартсмены і прыхільнікі здаровага ладу жыцця збяруцца 22 ліпеня ў Каложскім парку, каб паўдзельнічаць у Адкрытым міжнародным кубку Рэспублікі Беларусь па скандынаўскай хадзьбе. Заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах паступілі ад спартсменаў з Беларусі, Польшчы і Расіі.

Пацвердзіць прысутнасць і атрымаць уласны нумар можна яшчэ 21 ліпеня. Тым, у каго не атрымаецца зрабіць гэта загадзя, будзе прадастаўлена такая магчымасць у дзень спаборніцтваў, 22 ліпеня. Пасля адкрыцця і словаў вітанняў ад кіраўніцтва Федэрацыі Скандынаўскай хады ўдзельнікі правядуць сумесную размінку.

Спаборніцтвы пройдуць на дыстанцыях у пяць і дзесяць кіламетраў. Па выніках праходжання трасы пераможцы будуць узнагароджаны памятнымі прызамі.

Для удзелу неабходна зарэгістравацца і зрабіць стартавы ўнёсак у памеры 15 рублёў.

Арганізатары абяцаюць забяспечыць забяспечаць удзельнікаў інвентаром, пазітыўным настроем і прыемнымі ўспамінамі.

Абнаўленні інфармацыі і форму для рэгістрацыі можна знайсці на сайце Федэрацыі Скандынаўскай хады

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024