Турысты змогуць паглядзець на Гродна з пажарнай вежы. Пасля яе рамонту

Гродзенская пажарная вежа чакае на капітальны рамонт. Яго абгрунтоўваюць неабходнасцю «у будучым праводзіць экскурсіі з мэтай азнаямлення гасцей з гісторыяй горада, а таксама для прывядзення гістарычнай каштоўнасці да належнага стану», пішуць у тлумачальнай запісцы да праекта. Работы пройдуць у межах трансгранічнага супрацоўніцтва «Польша-Беларусь-Украіна 2014−2020» па праекту «Пажарныя вежы — цэнтры трансгранічнай спадчыны рэгіянальнай гісторыі і традыцый пажарнай справы у Беластоку, Гродне, Брэсце».

Рэкамендаваныя будаўнічыя работы прадугледжваюць
— стварэнне адсячной гарызантальнай гідраізаляцыі сцен;
— рамонт цаглянага мура сцен;
— замену унутранай драўлянай лесвіцы;
— замену драўляных вокнаў і дзвярэй па прычыне высокай ступені фізічнага
зносу.

Усе работы маюць быць праведзены без павелічэння плошчаў, з улікам горадабудаўнічага аналізу і ва ўзаемасувязі з існуючай забудовай гістарычнага цэнтра.

Паведамленне аб грамадскім абмеркаванні справаздачы аб уздзеянні капітальнага рамонта каланчы на навакольнае асяроддзе (ОВОС) размешчаны на сайце гарвыканкама.

Сход па абмеркаванню гэтай справаздачы будзе прызначаны толькі ў выпадку падачы ў гарвыканкам заявы аб неабходнасці яго правядзення. Скіраваць заяву трэба на пачтовы (230 023, пл. Леніна, 2/1, г. Гродна) ці электронны (gorisp@gorod.grodno.by) адрас гарвыканкама да 01.07.2017.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024