Лепш, чым у іншых, але горш, чым было. Гродна назвалі самым спрыяльным горадам для вядзення бізнесу

Гродна атрымаў перамогу у конкурсе гарадоў за права назыацца лепшым для бізнесу. Вынікі спаборніцтва былі падведзены 21 чэрвеня, паведамляе канал Гродна+. У конкурсе на гэта званне штогод бяруць удзел гарады з усіх абласцей Беларусі.

Конкурс дапамагае вызначыць патэнцыял прадпрымальнікаў і ўмовы, што спрыяюць развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы. Крытэрыямі выбару пераможцаў былі

  • колькасць малых прадпрыемстваў і ІП на 1 тысячу жыхароў населенага пункта;
  • доля працаўнікоў малых прадпрыемстваў ад усёй колькасці занятых у эканоміцы вобласці і горада.
  • аб’ём падаткаў, якія паступаюць ад малых прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Між тым, колькасць прадпрымальнікаў па ўсёй Беларусі пачынаючы ад 2015 года ўстойліва зніжаецца. На 1 красавіка 2017 года колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў знізілася на 9000 у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, пісала БЕЛТА. 7 ліпеня, са спасылкай на

«Але міністэрства эканомікі актыўна працуе, каб пераламаць тэндэнцыю па зніжэнні колькасці ІП. Перад намі зараз стаіць прыярытэтная задача — нарасціць малое і сярэдняе прадпрымальніцтва. Усе нацэлена на тое, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для бізнесу» — каментавала сітуацыю намеснік міністра эканомікі Ірына Касцевіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024