Людзі і справы

Чарговая міжнародная перамога яўрэйскіх дзяцей Шапялевіч з Гродна

Гродзенка Ліля Шапялевіч заняла першае месца на міжнародным конкурсе «Гісторыя маёй сям'і» у Ізраілі. Конкурс быў арганізаваны Музеем яўрэйскага народа (Бэт Атфуцот) у Тэль-Авіве і праходзіў у 22-i раз. Удзельнікі павінны былі прадставіць працы, у якіх даследаваліся і ў мастацкай форме прадстаўляліся найбольш значныя для сям'і канкурсанта моманты яўрэйскага жыцця: гістарычная памяць, каштоўнасці, культура i лад жыцця.

У конкурсе спаборнічалі ўдзельнікі з краін Лацінскай Амерыкі, ЗША, Канады, Еўропы, Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі і краін былога Савецкага Саюза. У самай рознай форме дзеці прадстаўлялі гісторыі сваіх сем’яў: арыгінальныя вырабы, рукатворныя кнігі, сямейныя альбомы i фільмы. Журы ацэньвала, наколькі глыбока раскрытая абраная тэма, мастацкія і эстэтычныя вартасці працы, яе пазнавальнае значэнне.

Узнагароды размяркоўваліся па чатырох рэгіёнах свету. Гродзенка Ліля стала першай у рэгіёне «Еўропа і былыя краіны Савецкага Саюза». Яна была адзіным прадстаўніком Беларусі, які выйшаў у фінал конкурсу. Яе праца — фільм «Я і дом мой» — набраў найбольшую колькасць балаў па ўсіх крытэрыях.

Ліля ў фільме распавяла пра гісторыю сваёй сям'і: прадставіла радавод і распавяла пра асноўныя падзеі. Напрыклад, пра тое, што яе дзядзька стаў ініцыятарам раскопак месца расстрэлу яе прадзядулі Хаіма і яшчэ 50 жыхароў Дзярэчына падчас вайны. Месца знайшлі - там шукаў гродзенскі пошукавы атрад. Таксама гродзенка распавяла пра ўдзел дзяцей сям'і Шапялевіч у міжнароднай віктарыне па Танах, дзе яны паспяхова выступаюць на працягу некалькiх гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024