Горад

У Гродне сустрэлі дваццацітысячнага бязвізавага турыста

Ім стала жыхарка Варшавы Анэта Тэрэза Сабалеўская, якая разам з сям’ёй у выходныя вырашыла ўпершыню прыехаць у Беларусь. Жанчыне на вуліцах Гродна прадстаўнікі аблвыканкама ўручылі сімвалічны падарунак.

«Я ўпершыню ў Гродне і ў Беларусі. І вельмі прыемна здзіўленая, што я стала дваццацітысячным бязвізавым турыстам. — распавядае Анета — Вялікая радасць для мяне, што я была так адзначана. Магчыма, у будучынi разам з сям’ёй я яшчэ вярнуся сюды».

Першыя ўражанні пра Гродна ў юбілейнай турысткі станоўчыя. Прыехала яна на два дні. Працуе ў Варшаве ў тэлекамунікацыйнай кампаніі.

«Аб бязвізавым Гродне даведалася ад сяброўкі, якая ўсё арганізавала. Чакала, што ў Гродне будзе так як у Польшчы, таму што шмат знаёмых мне распавядалі пра гэты горад. І насамрэч, Гродна сваёй архітэктурай падобны да некаторых польскіх месцаў».

У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, адзначаюць, што Гродна па бязвізавым рэжыме наведала больш турыстаў, чым сталіцу праз нацыянальны аэрапорт.

Нагадаем, Указ № 318, які дае права замежным турыстам наведваць без віз тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», уступіў у сілу 26 кастрычніка. Дакумент прадугледжвае магчымасць бязвізавага ўезду тэрмінам да пяці сутак на тэрыторыю парку і ў прылеглыя населеныя пункты Гродзенскага раёна і Гродна. Такім правам скарысталіся ўжо 20 тысяч замежнікаў.

У цяперашні час больш за 60% турыстаў, якія прыязджаюць у Гродна i наваколле без візы, гэта грамадзяне Літвы, 30% гэта турысты з Польшчы, а астатнія — замежнікі з больш чым 50 краін свету.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024