Пяты міжнародны open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «КИНЕМО» прыедзе ў Гродна на тры дні - 7−9 ліпеня. У дворыку музея гісторыі рэлігіі пакажуць класічныя стужкі пачатку ХХ ст.: амерыканскія, нямецкія і польскія. Агучваць іх будуць як класічныя таперы-піяністы, гэтак і гурты, што спалучаюць жывыя інструменты і электроніку.
У першы дзень можна будзе пабачыць камедыю Бастэра Кітана «Параходны Біл-малодшы» пад акампанемент піяніста Аляксандра Музыкантава. У другі дзень польскія музыкі Galloping Lethargy, якія спалучаюць жывое гучанне і электроніку, агучаць польскую стужку «Людзі без заўтра». Заключным паказам будзе серыя з трох кароткаметражак, да якіх зайграе калектыў музыкаў, сярод якіх — добра вядомая гродзенцам па папярэдніх фестывалях «КИНЕМО» Вольга Падгайская.
Пачатак усіх паказаў у 22.00.
Арганізатары заклікаюць браць з сабой цёплую вопратку і дыванкі для тых, хто не хоча сядзець на крэслах.
Білеты можна будзе набыць штодзённа з 10.00 да 17.30 у касе музея. Цана білета: 6 руб, у дзень фестывалю — 7 руб.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…