Здароўе і спорт

Ігар Кавалевіч: «Савіцкаму незаслужана прыляпілі нейкі дзіўны імідж. Сёння Павел — адзін з найлепшых футбалістаў Беларусі»

У інтэрв'ю «Прессболу» галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў, што капітана гродзенцаў Паўла Савіцкага незаслужана крытыкуюць, негледзячы на тое, што ён зараз адзін з найлепшых футбалістаў Беларусі.

«Савіцкі ярка выражаны лідар каманды. У Гродне ён ім быў заўсёды, а цяпер наогул раскрыўся. Харызматычны чалавек, якому незаслужана прыляпілі нейкі дзіўны імідж. Сёння Павел — адзін з найлепшых футбалістаў Беларусі. Статыстыка штука ўпартая: тое, што ён забіў сем галоў, гуляючы правым паўабаронцам, кажа пра многае.

Але не ўсім ён падабаецца — нават у добрым Савіцкiм хочуць знайсці нейкія дрэнныя якасці. Ведаеце, ёсць у нас нейкая «жаба», якая многіх душыць — і спецыялістаў, і заўзятараў. Вось і палошчуць Пашу на ўсе лады. Але на дадзеным этапе ён сваёй гульнёй проста заткнуў усім рты.

У гісторыі суверэнных чэмпіянатаў краіны няма ні аднаго хаўбэка з такой статыстыкай: 44 галы ў 166 гульнях. Гэта не лічачы Кубка і матчаў за розныя зборныя. А яго ўсё «сціраюць»… «, — распавёў Кавалевiч.

Пасля 11 тураў сёлетняга чэмпіянату Беларусі Павел Савіцкі ўзначальвае спіс бамбардзіраў з 7 забітымі мячамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024